Шмані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шмані
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862091
Шмані на карце Беларусі ±
Шмані (Беларусь)
Шмані
Шмані (Віцебская вобласць)
Шмані

Шмані́[1] (трансліт.: Šmani, руск.: Шмани) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 52 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 87 км ад Віцебска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель. На паўночным захадзе працякае ручай, на паўночным усходзе знаходзіцца ўчастак лесу. Транспартныя суязі па мясцовай аўтадарозе праз вёску Газьба і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове 18 стагоддзя вёска ў Казьянскім старостве Суражскага павета Полацкай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У канцы 18 стагоддзя перададзена ў склад Езярышчанскага староства Гарадоцкага павета той жа губерні. У ё795 годзе вёска Шманава дадзена ў арэнднае валоданне тайнаму саветніку Я. І. Булгакаву. З 1802 года ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні. У 1838 годзе вёска ў маёнтку Чурылава, уладанне князя А.Шчарбатава. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя вёска ў Зайкаўскай воласці Гарадоцкага павета, у складзе Чурылаўскага сельскага таварыства і Вускаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 115 дзесяцін зямлі. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Газьбенскім сельсавеце. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе частка гаспадарак займалася саматужным промыслам сталярным, шавецкім, кравецкім, пляценнем кошыкаў, працавалі кузьня, ваўначоска. У пачатку 1930-х гадоў працаваў калгас «Новае жыццё». З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёнах. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лютым 1942 года спалена гітлераўцамі, загінулі 8 жыхароў, з франтоў не вярнуліся 44 вяскоўцы. У 1944-50 гадах дзейнічаў калгас імя Сталіна. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы». Да 2004 года ўваходзіла ў склад Газьбенскага сельсавета[2]. У 2004—2018 гадах у складзе Руднянскага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 11 двароў, 67 рэвізскіх душ (1785)
  • 52 рэвізскія душы (1795)
  • 8 двароў, 52 рэвізскія душы (1841)
  • 21 двор, 170 жыхароў (1905)
  • 29 двароў, 171 жыхар (1920)
  • 31 двор, 186 жыхароў (1925)
  • 60 двароў, 210 жыхароў (1940)
  • 154 жыхары (1959)
  • 74 жыхары (1970)
  • 18 гаспадарак, 28 жыхароў (2000)
  • 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2018)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]