Шчотнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Шчотнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818106
Шчотнікі на карце Беларусі ±
Шчотнікі (Беларусь)
Шчотнікі
Шчотнікі (Віцебская вобласць)
Шчотнікі

Шчо́тнікі[1] (трансліт.: Ščotniki, руск.: Щётники) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 29 км на паўночны захад ад Гарадка, 65 км ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель. На паўночным захадзе працякае ручай (прыток ракі Бярноўка), на паўночным усходзе месціцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па дарозе Віраўля — Гарадок.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 18 стагоддзя вёска Шчакотнікі ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў складзе казённага маёнтка Езярышча ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, адносілася да Віраўлянскага прыхода. У 1847 годзе вёска ў складзе Нова-Віраўлянскага сельскага таварыства, 18 дзесяцін ворыва, 10 дзесяцін сенакосу. У 1897 годзе ў складзе Стара-Віраўлянскай сельскай грамады Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета. У 1905 годзе было 80 дзесяцін угоддзяў, адносілася да Віраўлянскага прыхода. У 1920 годзе ў Віраўлянскай воласці Віцебскага павета, школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёнах. У 1970 годзе ў калгасе «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 5 двароў, 22 рэвізскія душы (1785)
  • 4 двары, 12 душ (1-я палова 19 стагоддзя)
  • 5 двароў, 23 рэвізскія душы (1847)
  • 4 двары, 22 жыхары (1855)
  • 7 двароў, 52 жыхары (1897)
  • 5 двароў, 46 жыхароў (1905)
  • 6 двароў, 29 жыхароў (1920)
  • 7 двароў, 32 жыхары (1925)
  • 54 жыхары (1959)
  • 60 жыхароў (1970)
  • 11 гаспадарак, 20 жыхароў (2000)
  • 4 гаспадаркі, 9 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]