Ямніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Ямніца)
Вёска
Ямніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213129
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244808196
Ямніца на карце Беларусі ±
Ямніца (Беларусь)
Ямніца
Ямніца (Магілёўская вобласць)
Ямніца

Я́мніца[1] (трансліт.: Jamnica, руск.: Ямница) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вендаражскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1654 годзе як вёска Ямнае ў складзе маёнтка Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага пры ейнай перадачы лідскім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх; атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу Гераніму Бучацкаму-Твароўскаму[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі. У вёсцы была расквартыравана частка 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта. Падчас Ямніцкага бою 1944 года партызаны 121-га партызанскага палка і 61-й партызанскай брыгады пераправіліся цераз р. Лахва і непрыкметна наблізіліся да в. Ямніца, каб знішчыць нямецкія войскі. Аднак частцы нямецкага гарнізона ўдалося прарвацца да танкаў і арганізаваць абарону[3].

Да 22 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Цішоўскага сельсавета[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ямні́ца
  2. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143
  3. Ямніцкі бой (1944) // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 650. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]