Янкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Янкі)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Янкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2157
Аўтамабільны код
2
Янкі на карце Беларусі ±
Янкі (Беларусь)
Янкі
Янкі (Віцебская вобласць)
Янкі

Янкі́[1] (трансліт.: Janki, руск.: Янки) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Докшыцкага сельсавета. За 3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, 197 кіламетраў ад Віцебска, 15 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Параф’янава, на аўтадарозе Докшыцы — Бягомль.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладны год першай згадкі — 1615 год, як маёнтак. Да Першай сусветнай вайны маёнтак належыў роду Арскіх. На закінутых могілках захаваўся склеп, у якім была пахавана пані Арская(?) (разрабаваны ў 1990-я гады). Побач з маёнткам (па словах мясцовых жыхароў) месціўся цагляны будынак царскай школы. Пасля польска-савецкай вайны, на тэрыторыі маёнтка (які месціўся побач з вёскай) месцілася калонія польскіх асаднікаў (засталіся фундаменты будынкаў, разрабаваныя адначасова з могілкамі, побач з якімі месцілася калонія). Маюцца звесткі аб выкарыстанні будынка былой царскай школы як школы польскай.

Пасля паходу РСЧА ў Заходнія Беларусь і Украіну знаходзілася ў складзе Докшыцкага раёна (з 1940 года). З 12 кастрычніка 1940 года па 29 снежня 1961 года цэнтр Янкоўскага сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945) у складзе Рэйхскамісарыята «Остланд». Вызвалены 2 ліпеня 1944 года. У мітусні адступлення нямецкіх войскаў частка дамоў была спалена. Пасля вызвалення з-пад нямецкай акупацыі, частка мужчынскага насельніцтва была мабілізавана ў Чырвоную армію, значная частка з іх загінула ў бітвах у Кёнігсбергу, дадзены сюжэт лёг у аснову некаторых апавяданняў Івана Стадольніка. Імёны занінулых зафіксаваны на шыльдзе помніка (месціцца ў вясковым парку). У 1949 годзе быў створаны калгас імя Суворава. У 1980-х гадах быў пабудаваны новы будынак Янкоўскай базавай школы-сада (былы знаходзіўся ў фальварку Гарна, каля в. Козікі). У той жа час будаваліся будынкі вясковага клуба і сельсавета (недабудаваныя, былі разабраныя ў канцы 2000-х гадоў).

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Ад аднайменных маёнтка і польскай калоніі засталіся абрысы парку (зараз лесапаркавая зона). На тэрыторыі маёнтка месціўся штучны вадаём, пасля вайны быў засыпаны, зараз на яго месцы месцяцца будынкі механічнага двару былога калгаса (зараз дрэваапроцоўчы цэх). Паркавая зона некаторы час выкарыстоўвалася як звалка, у 1980-х гадах з’яўлялася пляцоўкай для мерапрыемстваў, часткова высаджаная пад яблачны сад (занядбаны).
  • На тэрыторыі калоніі месціліся вясковыя могілкі, на тэрыторыі якіх месціўся склеп Арскіх (застаўся фундамент помніка, разрабаваныя ў 1990-я гады). На могілках месцілася вясковая праваслаўная капліца (спалена ў 1960-я гады). Засталіся падмуркі. Мясцовымі жыхарамі ўсталяваны крыж на месцы капліцы.
  • Царская/польская школа была разабраная вясковымі жыхарамі для гаспадарчых патрэб.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 297 жыхароў, 106 двароў (2003)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дрэваапрацоўчы цэх
  • Дзіцячы сад
  • Інтэрнат (у будынку базавай школы)
  • Бібліятэка
  • Прадуктовая крама

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]