Янушаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Янушаўка)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Янушаўка
Belarus-SMFAL-Yanushowka-Windmill.jpg
Вятрак пачатку XX ст. з в. Янушаўка ў БДМНАП
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
2 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Аўтамабільны код
5
Янушаўка на карце Беларусі ±
Янушаўка (Беларусь)
Янушаўка
Янушаўка (Мінская вобласць)
Янушаўка

Яну́шаўка[1] (трансліт.: Janušaŭka, руск.: Янушевка), Янушоўка[2]  — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабадскога сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1904 г. засценак Жаснянскай воласці Віленскай губерні, валоданне Казлоўскай, 21 жыхар. У 1921 г. фальварак гміны Жосна Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскі) павета Віленскага ваяводства, 5 двароў, 32 жыхара. З 12 кастрычніка 1940 г. — у Слабадскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 г. — Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. — Мінскай абласцей. У 1940 г. вёска мела 5 двароў, 34 жыхара[3].

У снежні 1948 г. у вёсцы была адчынена школа для дарослых, вучылася 12 чалавек. У 1949 г. жыхары вёсак Зыкава і Янушаўка аб'ядналіся ў калгас імя Чкалава. 3 сакавіка 1954 г. вёска ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — вёска Канстанцінава)[3].

У 1960 годзе мела 26 жыхароў. На 1 студзеня 1997 г. — 9 двароў, 15 жыхароў[3].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ветраны млын пачатку XX стагоддзя з вёскі Янушаўка, рэдкага ў Беларусі тыпу — пальтрак, перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. Канструкцыйнай асаблівасцю млына з'яўляецца магчымасць самастойнага павароту да кірунку ветру, а парныя махі надаюць выразнасць яго абліччу. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000396шыфр 612Г000396

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Назва населенага пункта прыведзена ў адпаведнасці з кнігай Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастцтва. — Мінск: Беларусь, 2011. — С. 24. — 367 с.
  3. 3,0 3,1 3,2 Янушевка (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]