Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Villages with Fortified Churches in Transylvania*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Kirchenburg Birthälm.jpg
Вёска Б'ертань і царква-крэпасць
Тып Культурны
Крытэрыі iv
Спасылка 596
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1993  (17-я сесія)
Пашырэнні 1999
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Паўднёва-ўсходняя Трансільванія ў Румыніі на сёння мае найбольшую колькасць захаваных абарончых храмаў 13—16 стагоддзяў. Тут знаходзіцца больш чым 150 добра захаваных абарончых храмаў, вельмі разнастайных па архітэктуры (усяго вядома каля 300 арыгінальных цэркваў-крэпасцей).

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад назвай «Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі» ўключана сем вёсак (шэсць саксонскіх і адна секейская), заснаваных трансільванскімі саксамі. Дамінантай гэтых вёсак з'яўляюцца цэрквы-крэпасці, а самі паселішчы характарызуюцца асаблівай структурай, якая захавалася з позняга Сярэдневякоўя[1].

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана сем вёсак:

Беларуская
(Румынская)
назва
Выява Жудзец Нямецкая назва Венгерская назва Асноўная выдатнасць
Б'ертань
(Biertan)
Ansamblul bisericii evanghelice fortificate 1.jpg Сібіу Birthälm Berethalom Царква-крэпасць у Б'ертані been
Кылнік
(Câlnic)
RO AB Calnic fort 11.jpg Алба Kelling Kelnek Крэпасць у Кылніку been
Дыржыу
(Dârjiu)
Darjiu Ansamblu (1).JPG Харгіта Ders Székelyderzs Царква-крэпасць у Дыржыу been
Прэжмер
(Prejmer)
Biserica fortificată din Prejmer - vedere de ansamblu.jpg Брашоў Tartlau Prázsmár Царква-крэпасць у Прэжмеры been
Саскіз
(Saschiz)
Saschiz - Biserica Evanghelica fortificata - exterior.jpg Мурэш Keisd Szászkézd Царква-крэпасць у Саскізе been
Сялянская крэпасць у Саскізе
Валеа-Війлор
(Valea Viilor)
Biserica evanghelica fortificata din Valea Viilor (29).JPG Сібіу Wurmloch Nagybaromlak Царква-крэпасць у Валеа-Війлоры been
Віскры
(Viscri)
004 MG 3253 Viscri 004.jpg Брашоў Weißkirch Fehéregyháza Царква-крэпасць у Віскры been

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Саксонскія вёскі Трансільванія ўзніклі ў 12 ст., калі каралі Венгрыі пасялілі тут нямецкіх каланістаў. Яны мелі асаблівы статус сярод навакольнага насельніцтва, і іх культура захавалася і развілася, утварыўшы вельмі моцную супольнасць хутаран, рамеснікаў і крамнікаў. Жывучы на землях, дзе пастаянна вісела пагроза асманскіх і татарскіх нашэсцяў, яны будавалі крэпасці розных памераў. Самыя важныя мястэчкі былі поўнасцю ўмацаваныя, а меншыя супольнасці рабілі ўмацаванні вакол царквы, дзе яны дабудоўвалі абарончыя вежы і сховішчы, каб захоўваць сваё дабро і трымаць доўгія аблогі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

План умацаванай царквы

Мясцовасць у паўднёвай Трансільваніі ўяўляе сабою плато, перасечанае шырокімі далінамі разнастайных малых рэк, якія ўпадаюць у большыя, такія як Олт, Мурэш, Тырнава. Паселішчы прыладжваюцца пад мясцовасць. Так, вёскі ў далінах развіваліся ўздоўж адной ці дзвюх цэнтральных вуліц, тады як вёскі на адкрытай плоскай мясцовасці мелі больш свабодную радыяльную структуру. Меркаванні бяспекі і традыцыі саксонскіх насельнікаў абумовілі кампактнасць гэтых вёсак.

Галоўны элемент — царква, размешчаная па сярэдзіне мястэчка. Можна сустрэць розныя тыпы ўмацаванняў: невялікая крапасная агароджа вакол царквы, рад умацаванняў вакол царквы ці сапраўдная крэпасць з некалькімі крапаснымі сценамі з царквою па сярэдзіне. Цэрквы прыстасаваныя для абарончых функцый. Усе яны ўяўляюць сабой альбо раманскія базілікі, альбо аднанефныя познегатычныя цэрквы. Цэрквы часта ўключаюць мноства дапаўненняў, узрост якіх можа ляжаць у прамежку ад часу збудавання цэркваў (Позняе Сярэдневякоўе) да 16 ст. Многія цэрквы таксама ўключаюць барочныя элементы, якія з'явіліся, калі гэты стыль распаўсюдзіўся ў рэгіёне.

Амаль ва ўсіх выпадках цэрквы размяшчаюцца ў зручных для абароны месцах, як правіла на вяршыні пагорка. Элементы ўмацаванняў, знойдзеныя ў галоўных гарадах вобласці, былі прыстасаваны тут і з'яўляюцца сведчаннем будаўнічых тэхналогій, якія гадамі прымяняліся саксонскай супольнасцю. Некаторыя крэпасці мелі назіральныя вежы, некаторыя з іх, будучы царкоўнымі вежамі, былі прыстасаваны пад патрэбы крэпасці. Матэрыялы былі традыцыйныя — камень і чырвоная цэгла, з чырвоным гліняным чарапічным дахам — тыповая асаблівасць вобласці.

Недалёка ад царквы была галоўная плошча вёскі, ці ням.: Tanzplaz (плошча танцаў), цэнтр грамадскага жыцця. Каля крэпасці знаходзіліся толькі грамадскія будынкі: школы ці сельскі клуб. Прыходскі дом, разам з дамамі самых заможных сялян, размяшчаліся вакол гэтай плошчы. Таксама ў большасці паселішчаў збожжасховішчы знаходзіліся недалёка ад цэнтра вёскі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Villages with Fortified Churches in Transylvania. UNESCO World Heritage Centre 1992—2010

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]