Віганд Марбургскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віганд Марбургскі
ням.: Wigand von Marburg
Donauesch.wigand.1v2r.jpg
Дата нараджэння XIV стагоддзе
Дата смерці 1409[1][2]
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, аўтар, пісьменнік, летапісец

Віганд Марбургскі (ням.: Wigand von Marburg) — нямецкі храніст і герольд Тэўтонскага ордэна. Аўтар хронікі «Chronica nova Prutenica» (бел.: Новая пруская хроніка), напісанай рыфмаванай прозай на сярэдневерхненямецкай мове. Хроніка Віганда -- адна з найважнейшых крыніц па гісторыі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Вялікага Княства Літоўскага, ахоплівае перыяд з 1293[3] (1311[4]) па 1394 год[3]. Разам з пэўнымі звесткамі, у хроніцы сустракаюцца легендарныя і міфалагічныя сюжэты. З прыкладна 17 000 радкоў арыгінала да нашых дзён захавалася 542 (9 урыўкаў)[5], аднак лацінскі пераклад у прозе, зроблены на заказ польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, захаваўся амаль цалкам[3].

Як крыніцай для сваёй працы Віганд карыстаўся Аліўскай хронікай (ням.: Die mittlere Chronik von Oliva; падзеі 1310-1350 гадоў выкладзены галоўным чынам па ёй). Таксама карыстаўся хронікай Германа Вартберга. Большая частка хронікі Віганда складаюць унікальныя звесткі. Як сучаснік апісаў кіраванне вялікіх магістраў Вінрыха фон Кніпродэ, Конрада Цёльнера, а таксама Конрада фон Валенрода.[4]

Абазначэнне фон Марбург не прозвішча храніста, а пазнейшае вызначэнне гісторыкаў, часціца «фон» мусіла ў гэтым выпадку паказваць яго арыстакратычнае паходжанне. Невядома нават, ці паходзіў ён з Марбурга ў Гесэне, нейкага іншага Марбурга або са сталіцы Ордэна — Марыенбурга[4].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11953648X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 сакавіка 2015.
  2. Wigand von Marburg // NUKAT — 2002.
  3. 3,0 3,1 3,2 Bojtar E. Foreword to the Past: A Cultural History of the Baltic People. Budapest: Central European University Press, 2000. p. 184. ISBN 963-9116-42-4. (англ.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Барбашев А. И. Летописные источники для истории Литвы в средние века. — С-Пб.: Типография Ю. Н. Эрлих, 1883. — 29 с. — C. 13.
  5. Karl Lohmeyer. Marburg, Wigand von // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 20. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1884. — S. 293–294.(ням.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]