Відаўцішкі (Судэрвенская сянюнія)
| Вёска | |
| Відаўцішкі | |
|---|---|
| літ.: Vydautiškės | |
| 54°45′54″ пн. ш. 25°05′53″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Павет | Віленскі |
| Раён | Віленскі |
| Сянюнія | Судэрвенская |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Назвы на іншых мовах |
польск.: Widawciszki |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 38 чалавек (2021) |
Віда́ўцішкі, таксама Відаўці́шкес[1] (літ.: Vydautiškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Судэрвенскай сянюніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX і ў пачатку XX стагоддзя Відаўцішкі (існавалі як вёска і засценак) знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні, уваходзілі ў Рэшанскую воласць[2]. Сучасная вёска таксама ўключае ў сябе тэрыторыю былога засценка Герала (польск.: Gierała).
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Відаўцішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года паселішча ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. У 1922—1939 гадах яно знаходзілася ў складзе гміны Рэша Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Паводле перапісу 1931 года, у вёсцы пражывалі 82 чалавекі (13 дамоў), а ў засценку — 124 чалавекі (22 дамы)[5].
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года вёска была занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Відаўцішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года знаходзіліся ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах тэрыторыя знаходзілася пад акупацыяй Германіі. З 1990 года Відаўцішкі ўваходзяць у склад незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка колькасці насельніцтва Відаўцішак паказвае на яго паступовае зніжэнне на працягу XX і пачатку XXI стагоддзяў.
| Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2021 | ||||||||
| 1905[6] | 1931[5] | 1959пер.[7] | 1970пер.[8] | 1979пер.[9] | 1989пер.[10] | 2001пер.[11] | 2011пер.[12] | 2021[13] |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 133 | 206 | 158 | 176 | 99 | 64 | 61 | 41 | 38 |
Моўная сітуацыя
[правіць | правіць зыходнік]Разам з іншымі паселішчамі ваколіц Вільні вёска размешчана ў арэале гістарычнага бытавання беларускіх гаворак, якія сфарміраваліся на беларуска-літоўскім моўным памежжы. У 1977 годзе Відаўцішкі сталі адным з пунктаў маштабнай беларуска-літоўска-латышскай дыялекталагічнай экспедыцыі па даследаванні беларускіх гаворак у Літоўскай ССР, вынікі якой увайшлі ў пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча»[14].
Паводле даследаванняў польскага славіста Міраслава Янковяка, мясцовая беларуская гаворка (якую жыхары называюць «простай мовай») на працягу апошніх дзесяцігоддзяў паступова саступае месца польскай, а таксама рускай і літоўскай мовам. Сёння яна захоўваецца пераважна сярод жыхароў старэйшага пакалення[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Widawciszki (2, 3), pow. wileński // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 287.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
- ↑ а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938. — Т. I. Województwo wileńskie.
- ↑ І. І. Гошкевич. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи. — Вильна: Губернская типография, 1905.
- ↑ Vydautiškės. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 188 psl.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
- ↑ Jankowiak 2025, с. 84.
- ↑ Jankowiak 2025, с. 91.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jankowiak M. Granice zasięgu gwar białoruskich w świetle badań lingwistów. Część III: pogranicze białorusko-litewskie // Acta Albaruthenica : часопіс. — 2025. — Т. 25. — С. 76–95. — DOI:10.31338/2720-698Xaa.25.4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
