Відзэмскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Відзэмскае ўзвышша — узвышша на паўночным усходзе Латвіі.

Складаецца з Цэнтральнавідзэмскага ўзвышша (з найвышэйшым пунктам Латвіі гарой Гайзінькалнс, 311 м) і размешчанай на паўночны ўсход ад Алукснэнскага або Усходне-Відзэмскага ўзвышша (гара Дэлінькалнс, 271 м), якая далей (у Эстоніі) пераходзіць ва ўзвышша Ханья. Відзэмскае ўзвышша складаюць галоўным чынам суглінкі, якія ляжаць на дэвонскіх адкладах (галоўным чынам даламіты). У нізінах - азёры (найбольшыя Алаўкстс, Алукснэс, Інэсіс).