Відоцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Відоцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дрысенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Відокі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 29 снежня 1961

Відо́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Відокі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сухарукаўскі сельсавет у складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Сухарукава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 10 мая 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Асвейскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бяляны, Галькаўшчына, Міхаліна і Рагелева), сельсавет перайменаваны ў Відоцкі, цэнтр перанесены ў вёску Відокі[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна. 29 снежня 1961 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Асвейскаму пассавету[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.