Візіт Джо Байдэна ва Украіну (2023)
20 лютага 2023 года Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн наведаў Кіеў, сталіцу Украіны.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]24 лютага 2022 года Расія ўварвалася ва Украіну. З пачаткам баявых дзеянняў Злучаныя Штаты Амерыкі сталі адным з ключавых саюзнікаў Украіны, аказаўшы дапамогу больш чым на 51 мільярд долараў[1].
Адміністрацыя Джо Байдэна ў гэты час старалася пазбягаць тэмы магчымага наведвання ім Украіны[2], пры тым сам амерыканскі лідар у красавіку 2022 года казаў, што не выключае візіту[3].
21 снежня 2022 года Уладзімір Зяленскі па запрашэнні Джо Байдэна прыязджаў у сталіцу ЗША, упершыню пакінуўшы Украіну з 24 лютага.
Чыноўнікі Белага дома заявілі, што Джо Байдэн даў дабро на сваю паездку 17 лютага 2023 года. Хоць у той дзень Белы дом паведаміў журналістам, што выключае магчымасць візіту Прэзідэнта ЗША ва Украіну ў найбліжэйшы час[4][5].
Папярэдні візіт кіраўніка ЗША ва Украіну адбыўся ў 2008 годзе (тады сустрэліся Джордж Уокер Буш і Віктар Юшчанка)[6].
Ход візіту
[правіць | правіць зыходнік]Згодна The New York Times, 19 лютага Джо Байдэн пакінуў авіябазу Эндрус пад Вашынгтонам у 4:15 паводле паўночнаамерыканскага ўсходняга часу[7]. З ім былі некалькі рэпарцёраў, якія абяцалі захоўваць таямніцу візіту, і некалькі чыноўнікаў. Амерыканская дэлегацыя прызямлілася ў Польшчы, а потым села ў цягнік, праехаўшы амаль 10 гадзін да Кіева[8].
Падчас візіту Джо Байдэн сустрэўся з Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і першай лэдзі Аленай Зяленскай.[9] Сустрэча двух лідараў доўжылася больш за пяць гадзін[10]. Палітыкі ўсклалі вянкі, ушанаваўшы памяць загінулых на Еўрамайдане, у гадавіну падзей 20 лютага 2014 года. Байдэн абвясціў аб дадатковым пакеце ваеннай дапамогі Украіне на суму 500 мільёнаў долараў ЗША, уключаючы боепрыпасы для HIMARS.[9][11][12] Звяртаючыся да журналістаў разам з Байдэнам, Зяленскі назваў паездку «самым важным візітам за ўсю гісторыю амерыкана-ўкраінскіх адносін». Ён высока ацаніў пастаўку ЗША танкаў M1 Abrams[13].
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Джо Байдэн здзейсніў першы візіт ва Украіну з пачатку прэзідэнцтва. Упершыню ў сучаснай гісторыі Прэзідэнт ЗША апынуўся ў зоне баявых дзеянняў, дзе няма актыўнай амерыканскай вайсковай прысутнасці[14].
Зноскі
- ↑ Ukraine Support Tracker - A Database of Military, Financial and Humanitarian Aid to Ukraine (англ.). www.ifw-kiel.de. Праверана February 20, 2023.
- ↑ White House explains why Biden won't visit Ukraine . RT International.
- ↑ White House stands by statement that Biden won't visit Ukraine . Yahoo! News.
- ↑ Белый дом прокомментировал возможность поездки Байдена на Украину . Lenta.RU.
- ↑ Джо Байден не станет заезжать на Украину после визита в Польшу . Коммерсантъ.
- ↑ Зеленский назвал визит Байдена в Киев самым важным за всю историю отношений двух стран
- ↑ President Biden lands in Kyiv for surprise visit to war-torn country . Mail Online.
- ↑ "Biden Visits Kyiv, Ukraine's Embattled Capital, as Air-Raid Siren Sounds". The New York Times. 0362-4331.
- ↑ а б Child, David. Putin’s war plans ‘plain wrong’, Biden says in Ukraine (англ.). www.aljazeera.com. Праверана February 20, 2023.
- ↑ Biden declares 'Kyiv stands' in surprise visit to Ukraine . AP NEWS.
- ↑ Beaumont, Peter; Koshiw, Isobel; Harding, Luke; Koshiw, Peter Beaumont Isobel (February 20, 2023). "Joe Biden visits Kyiv in major show of support for Ukraine". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана February 20, 2023.
- ↑ Hunder, Pavel Polityuk and Max. Biden makes unannounced trip to Ukraine(нявызн.). The Canberra Times (20 лютага 2023). Праверана February 20, 2023.
- ↑ US warned Russia of Biden's visit to Ukraine 'hours' before departure . Fox News.
- ↑ Biden makes surprise visit to Ukraine nearly one year after Russia's invasion