Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей
Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Касьян Вясёлы |
Дата нараджэння | 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1916 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | руская |
Віке́нцій Іо́сіфавіч Аўдзе́й (1886, паводле iншых звестак 1891, вёска Губы Вілейскага павета — 1916) — беларускі драматург, лiтаратар.
Яго п’еса «Не розумам сцяміў, а сэрцам», напiсаная па-руску, надрукаваная ў часопiсе «Крестьянин» у 1909 годзе, была вельмi папулярная сярод сялянства i неаднаразова ставiлася беларускiмi аматарскiмi дружынамi ў вёсках Беларусi[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча(руск.) бел., афіцэр расійскай імператарскай арміі[2], загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Пра пачатак літаратурнай дзейнасці звестак не захавалася. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 годзе надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання і сацыяльна-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутаю матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П’еса была папулярнай, яе часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі.
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
На радзіме, у вёсцы Губы ўсталяваны памятны знак.
Зноскі
- ↑ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах // Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»
- ↑ Авдей Викентий Осипович(руск.) Офицеры РИА
- ↑ 15 ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ ДАТ НАШЕГО ГОРОДА И РАЙОНА В ЭТОМ ГОДУ(руск.) // Шлях перамогі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларуі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей
- Нарадзіліся ў 1886 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі ў 1916 годзе
- Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
- Выпускнікі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі
- Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута
- Выпускнікі Аляксандраўскага ваеннага вучылішча
- Асобы
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне
- Загінулі ў Першую сусветную вайну