Вікенцій Пятровіч Шабан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікенцій Пятровіч Шабан
Род дзейнасці інжынер, кіраўнік
Дата нараджэння 17 лютага 1945(1945-02-17) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Вікенцій Пятровіч Шабан (нар. 1945) — беларускі будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2003)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька загінуў на фронце яшчэ да нараджэння сына. Маці памерла ў хуткім часе за ім. Шасцігадовы Вікенцій быў прыняты ў дзіцячы дом. Пасля заканчэння школы скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым адслужыў тэрміновую службу і паступіў на вячэрняе аддзяленне Беларускага політэхнічнага ўніверсітэта[1].

Працаваў галоўным інжынерам завода буйнапанэльнага домабудавання № 2 МАПІД, потым узначаліў ДБУ № 40 «Аўтагрэйдэр». Пазней заняў пасаду кіраўніка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Будаўніча-мантажны трэст № 8»[1].

Зноскі