Віктарын (імператар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктарын, імператар)
Марк Піявоній Віктарын
лац.: Marcus Piavonius Victorinus
3-і Імператар Галіі
жнівень 269 — 271
Папярэднік Марый
Пераемнік Тэтрык I

Нараджэнне III стагоддзе
Смерць 271
Маці Вікторыя[d]
Дзеці Віктарын Малодшы[d]
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марк Піявоній Віктарын (лац.: Marcus Piavonius Victorinus) — трэці імператар так званай Гальскай імперыі ў 269271 гадах.

Віктарын быў вядомы сваімі ведамі ў вобласці ваеннай справы[1]. У эпоху кіравання першага гальскага імператара Постума ён зрабіў бліскучую кар’еру. У 266/267 годзе Віктарын знаходзіўся на пасадзе прэтарыянскага трыбуна, а ў 267 ці 268 годзе ён разам з самім Постумам займаў пасаду консула. Яго імя паказвае на тое, што яго продкі паходзілі з заходняй часткі імперыі. Выбраны імператарам увосень 269 года ў Аўгусце Трэвераў (да 10 снежня) пасля нядоўгатэрміновага кіравання Марыя. У якасці імператара Віктарын быў прызнаны правінцыямі Галія і Брытанія, аднак Іспанія яму не падпарадкавалася. Сталіца і галоўны манетны двор Віктарына знаходзіліся ў Калоніі Агрыпіне. Магчыма, чаканка яго манет вялася таксама і ў Аўгусце Трэвераў.

Па ўсёй бачнасці, большую частку свайго кіравання Віктарын быў заняты вяртаннем тэрыторыяй, якія адпалі ад Гальскай імперыі і перайшлі назад пад кантроль цэнтральнага ўрада ў Рыме. Аднак імператар не прадпрымаў ніякіх дзеянняў, каб пашырыць сваю дзяржаву па-за межы Галіі і Брытаніі. Праблемы, якія узніклі ў Галіі ў часы валадарання Віктарына, прывялі падчас сваёй кульмінацыі да паўстання ў Аўгустадунуме, які перайшоў на бок Клаўдзія II Гоцкага. Улетку 270 года пасля сямімесяцовай аблогі горада, армія Віктарына ўзяла, разрабавала і знішчыла частку горада.

Пасля свайго поспеху ў барацьбе з Аўгустадунумам Віктарын з трыумфам вярнуўся на поўнач, зрабіў сваім пастаянным месцазнаходжаннем Калонію Агрыпіну. Аднак праз некалькі месяцаў, напачатку 271 года ён быў там забіты адным са сваіх афіцэраў, актуарыем (кіраўніком над харчам) Ацітыянам, мабыць, з меркаванняў уласнай помсты. Яго маці Вікторыя мела вялікі аўтарытэт сярод войскаў Гальскай імперыі, дзякуючы чаму ёй удалося дамагчыся абагаўлення сына і вырашыць пытанне з яго пераемнікам. Яна падкупіла войскі для таго, каб арганізаваць падтрымку яе стаўленіка, намесніка Аквітаніі Тэтрыка.

Зноскі

  1. Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 33. 12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]