Віктар Іванавіч Іўчанкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Іўчанкаў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1962(1962-06-28) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2004)
Альма-матар

Віктар Іванавіч Іўчанкаў (28 чэрвеня 1962, в. Хадынічы, Кобрынскі раён ) — беларускі мовазнавец і журналіст. Загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2005).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім А. С. Пушкіна (філалагічны факультэт, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1985), Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР (аспірантура, 1988). Павышаў кваліфікацыю за мяжой: у ЗША (1995), Польшчы (1999), Швецыі (2002, 2007, 2009), Францыі (2003).

З 1989 года працуе ў БДУ, пачаў сваю кар’еру з пасады дацэнта. У 1996 годзе стаў загадчыкам кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ. Член Беларускага саюза журналістаў з 1994 года. Займаецца даследаваннем стылістыкі беларускай і рускай мовы, прысвяціў манаграфіі вывучэнню стыляў Уладзіміра Караткевіча і рускага пісьменніка Юрыя Казакова. Навуковыя інтарэсы: лінгвістыка публіцыстычнага тэксту; дыскурсны аналіз СМІ; стылістыка; арфаграфія.

Заснаваў у Беларусі навуковую школу дыскурснага аналізу СМІ. Яго праца «Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту»[1] дала старт фарміраванню ў мовазнаўстве і журналістыцы новага кірунку — лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. Апублікаваў у прэсе больш за 200 матэрыялаў па праблемах адукацыі, навукі і выхавання. З 1990 г. з-пад яго пяра выходзяць у друк артыкулы па пытаннях правапісу («Чырвоная змена», «Звязда», «Народная газета», «Настаўніцкая газета», «СБ. Беларусь сегодня», «Літаратура і мастацтва», «Крыніца», «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Пачатковая школа», «Пралеска» і інш.). Адзін з асноўных распрацоўшчыкаў праекта новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2006—2008 гг.). Аўтар больш за 380 навуковых і метадычных прац.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку (1996);
  • Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998 г.);
  • Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999 г.);
  • Падзяка Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1992 г.);
  • Прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003 г.);
  • Нагрудны знак «Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь» (2006 г.);
  • Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008, 2012 гг.);
  • Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2008 г.);
  • Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро» за лепшую журналісцкую працу (2011 г.);
  • Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты (2011 г.);
  • Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2012 г.);
  • Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2012 г.).

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]