Віктар Іванавіч Баранаў
| Віктар Іванавіч Баранаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 14 верасня 1936 (89 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Жанр | пейзаж і нацюрморт |
| Вучоба | |
| Член у | |
Віктар Іванавіч Баранаў (нар. 14 верасня 1936, в. Коўчыцы 2, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, працуе ў жанрах пейзажа і нацюрморта.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 верасня 1936 года ў вёсцы Коўчыцы 2 Гомельскай вобласці. Скончыў завочны Народны ўніверсітэт мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве ў 1966 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1967 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года[1].
Жыве ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне станковага жывапісу, пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Лета прайшло», «Адліга», «Канец лета», «Пераправа на Бярэзіне», «Зімовы вечар», «Перад навальніцай», «Родныя мясціны», «Сланечнікі», «Белы бэз»; серыя «Сялянскі нацюрморт»[1].
Творы мастака знаходзяцца ў Музеі гісторыі г. Светлагорска[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Баранаў Віктар Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баранаў Віктар Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.