Віктар Іванавіч Баркоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Іванавіч Баркоўскі
Дата нараджэння

19 студзеня 1900(1900-01-19)

Месца нараджэння

Мінск, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці

26 снежня 1982(1982-12-26) (82 гады)

Месца смерці

Масква, РСФСР, СССР

Месца пахавання

Галавінскія могілкі[d]

Грамадзянства

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР

Род дзейнасці

дыялектолаг

Навуковая сфера

мовазнаўства

Месца працы

Russian Language Institute[d]

Навуковая ступень

доктар філалагічных навук[d]

Альма-матар

Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік

Яўхім Фёдаравіч Карскі

Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Віктар Іванавіч Баркоўскі (6 (19) студзеня 1900, Мінск — 26 студзеня 1982, Масква, СССР) — мовазнавец, прафесар (1930), член КПСС (з 1947), доктар філалагічных навук (1950), чл.-кар. АН СССР (1958), чл.-кар. Германскай АН у Берліне (ГДР, 1967), ганаровы доктар філасофіі (ГДР, 1967), чл.-кар. Акадэміі навук і літаратуры ў Майнцы (ФРГ, 1969), акадэмік АН СССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацька, Іван Адамавіч Баркоўскі (1855—1905), выкладчык старажытных моў, незадоўга да скону прыняў сан праваслаўнага святара. У 1918 годзе Віктар Баркоўскі заканчвае з залатым медалём Другую кішынёўскую гімназію (1918).

У 1919 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта і быў прызваны на ваенна-марскую службу ды накіраваны на эканамічны факультэт Гаспадарчай акадэміі РСЧА і Флота, але вучобы ва ўніверсітэце не пакінуў, нават зрабіў паведамленне «Дуэль і смерць М. Ю. Лермантава». У 1921 г. займае пасаду памочніка начальніка аддзела ўпраўлення вышэйшымі марскімі вучэбнымі ўстановамі. У 1921—1922 гадах памочнік начальніка аддзела Штаба камандуючага марскімі сіламі РСФСР. Тады ж ён бярэцца шлюбам са старэйшай за сябе Наталляй, дачкой славутага беларускага мовазнаўцы Яўхіма Карскага і заканчвае этнолага-лінгвістычны факультэт Петраградскага ўніверсітэта (1923), дзе спецыялізаваўся (пад кіраўніцтвам Карскага) па мове старажытнарускіх помнікаў.

У 1930—1950 гг. працаваў ў Магілёўскім (выступаў па пытаннях рэформы беларускага правапісу), Наўгародскім, Яраслаўскім, Сімферопальскім педагагічных інстытутах, Львоўскім універсітэце. З 1950 г. у Інстытуце мовазнаўства АН СССР (у 1954—1960 дырэктар). З 1960 г. у інстытуце рускай мовы АН СССР.

Даследчык гістарычнай граматыкі і дыялекталогіі ўсходне-славянскіх моў. Аўтар прац аб мове Суздальскага летапісу і наўгародскіх грамат на бяросце, па гісторыі вывучэння беларускай мовы, навукова-біяграфічных артыкулаў пра акадэміка Я. Карскага, рэдактар яго твораў «Белоруссы» і «Труды по белорусскому и другим славянским языкам» (1962).

Галоўны рэдактар часопісаў «Русский язык в школе» і «Русская речь», першы намеснік старшыні савецкага камітэта славістаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Синтаксис древнерусских грамот. [ч. 1-2] Москва. — [Львов] 1949—1958.
  • Использование диалектных данных в трудах по историческому синтаксису восточнославянских языков. Москва. 1958.
  • Сравнительно-исторический синтаксис восточнославянских языков. Типы простого предложения. Москва. 1968.
  • Бессоюзные сложные предложения, сопоставляемые со сложноподчиненными. Москва. 1972.
  • Синтаксис сказок. Русско-белорусские параллели. Москва. 1981

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Список печатных трудов В. И. Борковского. // Проблемы истории и диалектологии славянских языков: Сб. статей к 70-летию чл.-кор. АН СССР В. І. Борковского. Москва, 1971.
  • Борковский Виктор Иванович. // Большая Советская Энциклопедия. Т. 3. Москва. 1970. С. 571.
  • Баркоўскі Віктар Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. ІІ. Мінск. 1970. С. 152.
  • Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська радянська енциклопедія. /2-е вид./ Т. 1. Київ. 1977. С. 535.
  • Галенко Г. Віктор Іванович Борковський// Мовознавство. 1980. № 1.
  • Кедайтене Е. И. Виктор Иванович Борковский (1900-82). // Русская речь. № 5. 1983.
  • Морозова С. Е. Виктор Иванович Борковский (1900—1982). // Известия АН СССР. Серия литературы и языка. Т.42. № 2. 1983.
  • Вомперский В. П. Виктор Иванович Борковский. // Русская речь. № 1. 1990.
  • Волкова Н. А. В. И. Борковский о проблемах языковой культуры на страницах «Рабфака на дому». // Изучение творческого наследия акад. Борковского: Тезисы региональной научной конференции. Львов. 1990.
  • Германовіч І. К. Баркоўскі Віктар Іванавіч. // Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. Мінск. 1996. С. 309.
  • Галенко І. Г. Борковський Віктор Іванович. // Українська мова. Енциклопедія. Київ. 2000. С. 53.
  • Железняк М. Г. Борковський Віктор Іванович. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 320.