Віктар Іванавіч Вярсоцкі
| Віктар Іванавіч Вярсоцкі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1923 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 5 лютага 2004 (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мастак, педагог |
| Месца працы | |
| Жанр | жывапіс |
| Вучоба | |
| Уплыў | Валянцін Віктаравіч Волкаў, Іван Восіпавіч Ахрэмчык, Хаім Майсеевіч Ліўшыц і Натан Майсеевіч Воранаў |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Віктар Іванавіч Вярсоцкі (27 чэрвеня 1923, г. Мінск — 5 лютага 2004) — беларускі жывапісец і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 27 чэрвеня 1923 года ў Мінску. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[1]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1951 года. На педагагічнай працы з 1952 года[2].
У 1968 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў В. Волкава, І. Ахрэмчыка, Х. Ліўшыца і Н. Воранава[1].
З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставаў з 1951 года. У 1962—1972 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы[1]. Старшыня праўлення Мастацкага фонду БССР з 1977 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года[1].
Жыў у Мінску[1]. Памёр 5 лютага 2004 года[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў жанры лірычнага, гарадскога і мемарыяльнага пейзажу[2]. Сярод работ: «Нёман скрозь стагоддзі», «Нарач», «Мой Мінск», «Венецыя», «Беларускія прасторы», «Вясна», «Край лясоў і азёр», «Ліпеньская навальніца», «Дуб А. Міцкевіча ў Шчорсах»[1], «Аўтастрада» (1951), «Гарадскі пейзаж» (1955), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу цішыня» (1972), «Вечар. Бярэзіна» (1979)[2], а таксама нацюрморт «Ружы»[1]. Тэме вайны прысвечаны палотны «Хатынь. Рэквіем» (1967), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974)[2]. Стварыў серыю карцін «Па Ленінскім месцах за мяжой» (1970): «Парыж. Вуліца Мары-Роз», «Лондан. Джон-стрыт увечары», «Дом, дзе друкавалася газета „Іскра“»[2].
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскай, Мазырскай, Пінскай, Ялцінскай і Ульянаўскай карцінных галерэях, а таксама ў Нацыянальным музеі Эфіопіі ў Адыс-Абебе[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганараваны званняў Заслужаны настаўнік Беларусі (1966), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980)[1][4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з Вярсоцкі Віктар Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- ↑ а б в г д е Версоцкий Виктор Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
- ↑ Віктар Іванавіч Вярсоцкі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Вярсоцкі, Віктар Іванавіч (1923—2004)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Версоцкий Виктор Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
- Вярсоцкі Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вярсоцкі Віктар Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
- Багданава Г. Б. Вярсоцкі Віктар Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 198. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вярсоцкі Віктар Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Барыс Крэпак Камбат вызваляў Варшаву… Архівавана 13 верасня 2022. // Культура, № 3 (1495) 16.01.2021 — 22.01.2021 г.
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны (руск.)
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 13 верасня 2022. (руск.)
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Мастакі СССР
- Афіцэры СССР
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Мастакі Беларусі XXI стагоддзя