Віктар Іванавіч Парфёнаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Парфёнаў
руск.: Виктор Иванович Парфёнов
Viktor Parfenov 0775.JPG
Дата нараджэння 23 верасня 1934(1934-09-23) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Данілавіч Юркевіч
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль Францыска Скарыны

Віктар Іванавіч Парфёнаў (нар. 23 верасня 1934, вёска Прудкі, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі батанік, эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; чл.-кар. з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 верасня 1934 года ў в. Прудкі Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. З 1944 года ў Беларусі. Пасля заканчэння 7-гадовай школы паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум[1]. Скончыў у 1957 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1959 г. у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965—1968 гг. вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 г. загадчык лабараторыі, у 1973—2000 гг. дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 г. — ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясістэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету Беларусі і арганізацыі сістэмы запаведных аб'ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Обусловленность распространения и адаптации видов растений на границах ареалов. Мн., 1980.
  • Флора Белорусского Полесья (современное состояние, тенденции развития). Мн.: Наука и техника, 1983.
  • Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1985 (сум. з Г. А. Кім, Г. Ф. Рыкоўскім).
  • Кариология флоры как основа цитогенетического мониторинга. Мн.: Наука и техника, 1992 (сум. з С. А. Дзмітрыевай).
  • Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на ЧАЭС). Мн.: Навука і тэхніка, 1995 (у сааўт.).
  • Национальный атлас Республики Беларусь. Мн., 2002 (у сааўт.).
  • Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 1. Мн.: Беларус. навука, 2009 (у сааўт.).
  • Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 2. Мн.: Беларус. навука, 2013 (у сааўт.).

Зноскі