Віктар Іванавіч Скорабагатаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Скорабагатаў
Дата нараджэння 15 лістапада 1951(1951-11-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Інструменты голас[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Віктар Іванавіч Скорабагатаў (15 лістапада 1951, Мінск) — беларускі спявак (лірычны барытон), педагог, музычны дзеяч. Заслужаны артыст Беларусі (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую кансерваторыю (1977). 3 1977 саліст Нацыянальнага тэатра оперы Беларусі, адначасова з 1985 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. У 1980—81 стажыраваўся ў тэатры «Ла Скала» (Мілан). 3 1992 мастацкі кіраўнік створанай ім «Беларускай капэлы».

Валодае лёгкім рухомым голасам яркага тэмбру. Адзін з буйнейшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных гістарычных і эстэтычных кірункаў. Сярод партый нацыянальнага рэпертуару: Беларэцкі («Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана), Мефістофель («Фаўст» А. Радзівіла, опера адноўлена ў пастаноўцы В. Скорабагатава ў 1999), Бусыга («У пушчах Палесся» А. Багатырова). Іншыя ролі: Ніклаўс («Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха), Жэрмон («Травіята» Дж. Вердзі), Валянцін («Фаўст» Ш. Гуно), Малатэсуа («Дон Паскуале» Г. Даніцэці), Фігара, граф Альмавіва, Папагена («Вяселле Фігара», «Чароўная флейта» В. А. Моцарта), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Ялецкі, Анегін, Раберт («Пікавая дама», «Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Маэстра («Маэстра капэла» Д. Чымароза). У 1988—94 ажыццявіў першы ў беларускім выканальніцкім мастацтве праект з 10 канцэртных праграм «Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI—XX ст.».

З 2005 г. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Даследчыцкая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе старадаўнюю беларускую музыку, творчасць малавядомых беларускіх кампазітараў, у т.л. Я. Тарасевіча. Аўтар кніг па гісторыі беларускага музычнага мастацтва. Галоўны рэдактар серый нотных выданняў: «Музыка старажытных сядзібаў» і «Беларускі гістарычны нотазбор» (з 1995). Мастацкі кіраўнік штогодняга фестывалю «Адраджэнне беларускай капэлы» (з 1991).

З 1985 года выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (пазней Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): з 1985 па 1987 — выкладчык, з 1987 па 1998 — старшы выкладчык, 1998—2003 — дацэнт, з 2003 па 2009 — прафесар кафедры сольных спеваў. З 2010 — прафесар кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск), Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Талін), Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў савецкай песні (Рыга; усе 1976), Усесаюзнага конкурсу імя М. Глінкі (1979; Талін), дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў (1980, Парыж). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1990).

Выбраная бібліянграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Зайгралі спадчынныя куранты Мн., 1998.
  • Абышоўся без славы…: Кампазітар Ян Тарасевіч. Мн., 2001.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мазурына Н. Скорабагатаў // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.