Віктар Адамавіч Шых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Шых
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі
26.10.2004 — 26.2.2008
Прэм’ер-міністр: Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Сянько
Пераемнік: Аляксандр Паўлоўскі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі
6.12.2002 — 26.10.2004
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Рыгор Кісель
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 5 студзеня 1958(1958-01-05) (61 год)

Ві́ктар Ада́мавiч Шых (нар. 5 студзеня 1958, Мінск) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1980 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, у 1995 годзе — Усерасійскую акадэмію знешняга гандлю.

З 15 студзеня 2002 года член Калегіі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 6 снежня 2002 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі.

26 кастрычніка 2004 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Францыі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама Пастаянным прадстаўніком пры ЮНЕСКА па сумяшчальніцтве, адстаўлены з гэтых пасад быў 26 лютага 2008 года.

30 чэрвеня 2014 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Новай Зеландыі па сумяшчальніцтве[1].

У сувязі з закрыццём пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстралійскім Саюзе[2] згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зняты з пасады[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына.

Зноскі

  1. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 года № 321 «Аб прызначэнні В. А. Шыха»
  2. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2018 № 581 прынята рашэнне закрыць да 1 верасня 2018 года пасольства Рэспублікі Беларусь ў Аўстралійскім Саюзе.
  3. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 351 «О В. А. Шихе» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (31 жніўня 2018).