Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў
Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў | ||
| ||
---|---|---|
1978 — 1982 | ||
| ||
кастрычнік 1969 — кастрычнік 1978 | ||
| ||
1966 — 1969 | ||
| ||
1961 — 1962 | ||
| ||
1959 — 1961 | ||
Партыя | КПСС | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | |
Дзейнасць | вучоны, палітык | |
Нараджэнне | 18 студзеня 1931 (90 гадоў) | |
Навуковая дзейнасць | ||
Навуковая сфера | кандыдат эканамічных навук | |
Узнагароды |
Віктар Аляксандравіч Гвоздзеў (нар. 18 студзеня 1931, г. Смаленск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР[1]. Кандыдат эканамічных навук (1981), спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член КПСС з 1956. Скончыў БСГА ў 1954. З 1954 галоўны інжынер Стайкаўскай МТС Багушэўскага раёна, дырэктар Зарубскай МТС Дубровенскага раёна, галоўны інжынер Дубровенскай РТС. З 1959 2-і сакратар Дубровенскага, з 1961 1-ы сакратар Езярышчанскага райкамаў КПБ. З 1962 партарг Віцебскага абкама КПБ у Гарадоцкім тэрытарыяльна-вытворчам калгасна-саўгасным кіраванні, з 1963 намеснік загадчыка сельска-гаспадарчым аддзелам Бюро ЦК КПБ па сельскаму гаспадарству, у 1966-69 начальнік Галоўнага кіравання па асушэнні зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі пры Міністэрстве меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР[1].
З кастрычніка 1969 1-шы сакратар Гомельскага абкама КПБ. З 1978 намеснік, з кастрычніка 1979 1-шы намеснік Старшыні СМ БССР, адначасова з 1978 старшыня Дзяржаўнага планавага камітэта БССР[1].
Член ЦК КПБ з 1971, член Бюро ЦК КПБ з верасня 1978. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1970, Вярхоўнага Савета БССР у 1967-71, з 1980[1].
У 1982 годзе пераведзены на працу ў Маскву на пасаду намесніка Старшыні Дзяржплана СССР(руск.) бел.[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: арганізацыйна-эканамічныя аспекты міжгаспадарчай кааперацыі; планаванне ў сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыя вытворчасці кармоў, ялавічыны і інш[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 3. — Мінск, 1971.
- Проблемы развития межхозяйственной кооперации и повышения ее экономической эффективности : (по материалам Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.05 / Гвоздев Виктор Александрович. — Москва, 1981.
- Каталог кандидатских и докторских диссертаций, поступивших в Государственную библиотеку СССР им. В. И. Ленина и Государственную центральную научную медицинскую библиотеку. Вып. 5. ― Москва, 1982.
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Кандыдаты эканамічных навук
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Смаленску
- Эканамісты паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Старшыні Дзяржплана БССР
- Першыя сакратары Гомельскага абкама КП Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
- Эканамісты Беларусі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання
- Члены ЦК КПБ
- Члены бюро ЦК КПБ
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Першыя намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Першыя сакратары райкамаў КПБ
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі