Віктар Аляксандравіч Назаранка
| Віктар Аляксандравіч Назаранка | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 5 сакавіка 1956 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Званне | генерал арміі Украіны[d] |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Віктар Аляксандравіч Назаранка (нар. 5 сакавіка 1956, Мінск) — савецкі і ўкраінскі афіцэр памежнай службы, украінскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (2017—2019), дарадца Прэзідэнта Украіны (2017—2019). Доктар ваенных навук. Генерал арміі (2017). Удзельнік вайны ў Афганістане[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 сакавіка 1956 года ў Мінску.
У 1977 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. У 1977—1983 гадах праходзіў службу ў Львоўскім памежным атрадзе Заходняй памежнай акругі, быў намеснікам начальніка і начальнікам памежных застаў.
У 1986 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
У 1986—1992 гадах праходзіў службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе, быў начальнікам мотаманеўравай групы (Афганістан), намеснікам начальніка штаба — начальнікам аддзялення штаба, начальнікам штаба — намеснікам начальніка пагранічнага атрада.
У 1992—1994 гадах — начальнік штаба — намеснік начальніка Львоўскага памежнага атрада Памежных войскаў Украіны. У 1994—1995 гадах — начальнік асобнага пункта пропуску «Прыкарпацце». У 1995—1998 гадах — намеснік начальніка штаба Паўночна-Заходняга ўпраўлення Памежных войскаў Украіны.
У 1998—2000 гадах — намеснік камандуючага войскамі напрамку — начальнік аператыўна-ваеннага аддзела Паўднёвага напрамку Памежных войскаў Украіны.
У 2000—2002 гадах — камандуючы войскамі Крымскага напрамку Памежных войскаў Украіны.
У 2002—2003 гадах — камандуючы войскамі Азова-Чарнаморскага напрамку Памежных войскаў Украіны.
У 2003—2004 гадах — начальнік Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
З 2004 па 2014 год займаў пасаду першага намесніка дырэктара Дэпартамента аховы дзяржаўнай граніцы Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
З кастрычніка 2014 года прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны — дырэктарам Дэпартамента аховы дзяржаўнай мяжы.
23 кастрычніка 2014 года прызначаны кіраўніком Дзяржаўнай памежнай службы Украіны[2]. 21 ліпеня 2017 года страціў прытомнасць пры падпісанні беларуска-украінскіх міжурадавых дакументаў у Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, быў гаспіталізаваны[3] і неўзабаве, 25 ліпеня 2017 года, падаў у адстаўку па стане здароўя[4].
З 25 ліпеня 2017 года па 18 мая 2019 года — дарадца Прэзідэнта Украіны.
Кандыдат псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Псіхалогія дзейнасці ў асаблівых умовах», доктар ваенных навук па спецыяльнасці «Ахова дзяржаўнай граніцы».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені,
- ордэн Чырвонай зоркі
- медаль «За баявыя заслугі» — за службу ў Аўганістане.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Алена Назаранка. Дачка — Ірына Віктараўна Дзікавіцкая. Сын — Аляксандр Віктаравіч Назаранка, супрацоўнік Службы бяспекі Украіны[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Падчас прамовы Лукашэнкі ў Кіеве страціў прытомнасць украінскі генерал
- ↑ Беларусь нарадзіла, Украіна прыняла: знакамітыя ўкраінцы, якія пабачылі свет на радзіме Арастовіча
- ↑ Голова Держприкордонслужби залишається в лікарні після втрати свідомості на офіційній церемонії
- ↑ Глава Госпогранслужбы подал в отставку
- ↑ Керівник прикордонників не має машини, але у родичів автопарк на 5 мільйонів
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віктар Аляксандравіч Назаранка
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
- Асобы
- Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
- Псіхолагі Украіны
- Генералы Украіны