Віктар Амазаспавіч Амбарцумян
Віктар Амазаспавіч Амбарцумя́н (18 верасня 1908, Тбілісі — 12 жніўня 1996, Бюракан) — армянскі астраном і фізік, заснавальнік савецкай тэарэтычнай астрафізікі. Акадэмік АН СССР (1953) і АН Арменіі (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1968, 1978). Замежны член акадэмій навук многіх краін. Дзяржаўныя прэміі СССР 1946, 1950.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Амазаспавіч Амбарцумян нарадзіўся ў Тыфлісе 5 (18) верасня 1908 года. Бацька Амбарцумяна быў філолагам, спрыяў развіццю здольнасцяў сына ў галіне матэматыкі і фізікі. У 1925 годзе ён паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута. У 1926 годзе, будучы ўжо студэнтам Ленінградскага ўніверсітэта, Амбарцумян апублікаваў першую навуковую працу, прысвечаную сонечным факелам. У гады вучобы ўваходзіў у лік карэспандэнтаў-назіральнікаў Рускага таварыства аматараў сусветазнаўства, не з'яўляючыся фармальна яго членам. Па заканчэнні ўніверсітэта паступіў у аспірантуру пры Пулкаўскай абсерваторыі, дзе працаваў пад кіраўніцтвам А. А. Белапольскага з 1928 па 1931 год.
У 1930 году Амбарцумян пабраўся шлюбам з Верай Фёдараўнай Клачыхінай, родам з вёскі Усолле, Салікамскага павета, Пермскай губерні. Яна была прыёмнай дачкой астраномаў Рыгора Абрамовіча і Пелагеі Фёдараўна Шайн (першапачаткова была пляменніцай апошняй).
Пасля заканчэння аспірантуры Амбарцумян працаваў у Ленінградскім універсітэце, дзе ў 1934 годзе заснаваў і ўзначаліў першую ў СССР кафедру астрафізікі. У 1935 годзе без абароны дысертацыі Амбарцумяну была прысуджана вучоная ступень доктара фізіка-матэматычных навук. У 1939—1941 гадах быў дырэктарам абсерваторыі Ленінградскага ўніверсітэта. У 1941 годзе, будучы прарэктарам Ленінградскага ўніверсітэта, узначальваў даследчы філіял універсітэта ў горадзе Ялабуга, куды былі эвакуіраваны навуковыя лабараторыі ўніверсітэта.
У 1939 году Амбарцумян быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, а ў 1953 годзе — акадэмікам Акадэміі навук СССР.
У 1943 годзе была створана Акадэмія навук Армянскай ССР. Амбарцумян быў абраны сапраўдным членам і прызначаны яе віцэ-прэзідэнтам, а прэзідэнтам стаў І. А. Арбелі. У 1947 году Амбарцумян быў абраны прэзідэнтам АН Армянскай ССР, пасля чаго абіраўся прэзідэнтам на ўсе тэрміны да 1993 года. З 1993 года стаў ганаровым прэзідэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія.
У 1946 году Амбарцумян заснаваў Бюраканскую астрафізічнай абсерваторыі, стаў яе першым дырэктарам і працягваў кіраўніцтва абсерваторыяй да 1988 года.
Амбарцумян быў прэзідэнтам Міжнароднага астранамічнага саюза з 1961 да 1964 гады. Двойчы быў абраны прэзідэнтам Міжнароднага Савета навуковых саюзаў (1966—1972).
Віктар Амазаспович Амбарцумян памёр 12 жніўня 1996 года ў Бюракане, пахаваны там жа недалёка ад вежы вялікага тэлескопа.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па фізіцы зорак і туманнасцяў, зорнай дынаміцы, пазагалактычнай астраноміі, касмагоніі, ядзернай і тэарэтычнай фізіцы.
Адкрыў і даследаваў зорныя сістэмы новага тыпу (т. зв. зорныя асацыяцыі).
Міжнародная прэмія ім. В. А. Амбарцумяна
[правіць | правіць зыходнік]Указам прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна заснавана міжнародная навуковая прэмія імя астрафізіка Віктара Амбарцумяна. Прэмія прысуджаецца за выдатную навуковую працу ў астрафізіцы, а таксама ў прылеглых да яе сферах фізікі і матэматыкі, незалежна ад грамадзянскай прыналежнасці навукоўца. Прэмія прысуджаецца адзін раз у два гады; першым годам прысуджэння прэміі стаў 2010 год. Памер прэміі — 500 тысяч $.[12]
Зноскі
- ↑ а б в г Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ а б в г Հայկական համառոտ հանրագիտարան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1990. — Т. 3.
- ↑ Massevitch A. G. Viktor Ambartsumian // Viktor Amazaspovich Ambartsumian
- ↑ Ambartsumian R. V. A life in astrophycis. Selected papers of Viktor A. Ambartsumian // Astrophysics — Springer Science+Business Media, 1998. — Vol. 41, Iss. 4. — P. 328–330. — ISSN 0571-7256; 1573-8191 — doi:10.1007/BF02894658
- ↑ The Modern Physics of Compact Stars — Volkswagen Foundation.
- ↑ Litvinov V. G., Medvedev N. G. Some optimal and inverse problems for orthotropic noncircular cylindrical shells // Journal of Optimization Theory and Applications — Springer Science+Business Media, 1984. — Vol. 42, Iss. 2. — P. 229–246. — ISSN 0022-3239; 1573-2878 — doi:10.1007/BF00934298
- ↑ Armenia famous native sons and daughters
- ↑ Halton C. Arp, Astronomer Who Challenged Big Bang Theory, Dies at 86 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2014. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49360.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ↑ Viktor Ambartsumian International Prize
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Амазаспавіч Амбарцумян на сайце «Героі краіны»
- Афіцыйны сайт Архівавана 19 красавіка 2009.
- Нарадзіліся 18 верасня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 1996 годзе
- Памерлі ў Арменіі
- Пахаваныя ў Арменіі
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Акадэміі навук ГДР
- Члены Леапальдзіны
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Акадэмікі Балгарскай АН
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
- Узнагароджаныя Ордэнам Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Камандоры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Нацыянальныя Героі Арменіі
- Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Узнагароджаныя Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Армянскай ССР
- Ганаровыя грамадзяне Ерэвана
- Заслужаныя дзеячы навукі Армянскай ССР
- Кавалеры ордэна «Кірыл і Мяфодзій»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы XX стагоддзя
- Астраномы Арменіі