Віктар Андрэевіч Лісковіч
Віктар Андрэевіч Лісковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 верасня 1960 (64 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Віктар Андрэевіч Лісковіч (нар. 4 верасня 1960, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 верасня 1960 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-акушэр-гінеколаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Кандыдат медыцынскіх навук.
Працаваў урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Гродзенскай вобласці; намеснікам начальніка лячэбнага аддзела — галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр».
З’яўляўся дэпутатам Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.
Прызнаны лепшым кіраўніком у сферы аховы здароўя Гродзенскай вобласці за 2006 год.
Імя В. А. Лісковіча ў 2010 годзе ўнесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, а ў 2011 годзе — у Вялікую міжнародную энцыклапедыю «Лепшыя людзі».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
У 2014—2019 гадах — намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама. У 2019 годзе быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і стаў старшынёй Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 1 падручніка, 8 манаграфій, 6 вучэбных дапаможнікаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «90 год на варце граніцы», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», медалём ордэна свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы, памятным медалём Саюзнай дзяржавы «За супрацоўніцтва», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Мае нагрудныя знакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «За заслугі ў развіцці галіновага прафсаюзу», «90 гадоў крымінальнаму вышуку МУС Рэспублікі Беларусь», «140 гадоў пажарнай службе г. Ваўкавыска», «За службу па выкананні закона», «20 год упраўленню ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь», «За заслугі» УАЗ «ГАКПЦ».
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дзвюх дачок.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрыне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
- Дэпутаты Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Постаці беларускай аховы здароўя
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання