Віктар Барысавіч Сачава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Барысавіч Сачава
руск.: Виктор Борисович Сочава
V. B. Sochava - 1965.jpg
Дата нараджэння 7 (20) чэрвеня 1905
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1978(1978-12-29) (73 гады)
Месца смерці
  • Камарова[d]
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці географ, геабатанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера геаграфія, геабатаніка і landscape science[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна

Віктар Барысавіч Сача́ва (20 чэрвеня 1905, Парголава — 29 снежня 1978, Камарова) — выбітны рускі географ ХХ стагоддзя, заснавальнік Сібірскай геаграфічнай школы, стваральнік новага кірунку ў геаграфічнай навуцы — вучэнне аб геасістэмах.

Нарадзіўся 7(20) чэрвеня 1905 года ў г. Парголава каля Пецярбурга ў сям'і бухгалтэра. Вучыўся ў гімназіях Петраграда і Кіева. У 1921 годзе паступіў у Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе пазнаёміўся з У. М. Сукачовым і У. Л. Камаровым, выбітнымі геаботанікамі, пад уплывам якіх Сачава стаў займацца навуковай працай. У 1925 годзе стаў старэйшым асістэнтам кафедры экалогіі і геаграфіі свайго ВНУ, у 1926 годзе стаў навуковым супрацоўнікам Батанічнага музея АН СССР (з 1931 года — Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова). У 1926—1938 гадах ажыццявіў шматлікія экспедыцыі на Палярны Урал, Чукотку, Калыму, Прымор'е, Прыамур'е і г. д., працаваў начальнікам палявых партый, загадчыкам сектара геабатанікі і кормаў Інстытута аленегадоўлі, начальнікам аддзела аленегадоўлі Арктычнага інстытута.

З 1935 года — кандыдат біялагічных навук. Ступень была прысвоена яму без абароны дысертацыі — за цыкл апублікаваных навуковых даследаванняў па выніках экспедыцый. У 1938—1942 года — дацэнт кафедры геабатанікі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1928 па 1950 працаваў у Ленінградскім педагагічным універсітэце імя А. І. Герцэна ў пасады дацэнта, затым прафесара, затым загадчыка кафедрай.

З 1943 года доктар біялагічных навук, у 1944 прысвоена навуковае званне прафесар. З 1958 года — член-карэспандэнт АН СССР. У 1959—1976 гадах — дырэктар Інстытута геаграфіі Сібіры і Далёкага Усходу СА АН СССР у Іркуцку. Кіраваны ім інстытут ператварыўся ў цэнтр геаграфічнай навукі азіяцкай часткі краіны і атрымаў сусветную вядомасць. З 1968 года — акадэмік АН СССР. У 1969—1972 старшыня Усходне-Сібірскага філіяла СА АН СССР.

Апошнія гады (1976—1978) правёў у Камарова. У гэты перыяд Сачава актыўна падводзіў падрахунак сваёй дзейнасці і тэарэтычна абгрунтоўваў створаны ім новы кірунак у геаграфіі — вучэнне аб геасістэмах, выпусціўшы тры манаграфіі.

Памёр 29 снежня 1978 года ў Камарова. Пахаваны там жа.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя манаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сочава В. Б. Ботанический очерк лесов Полярного Урала от р. Нельки до р. Хулги. — М., 1927. — 78 с.
  • Сочава Б. В. Введение в учение о геосистемах. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1978. — 319.
  • Сочава В. Б. Растительный покров на тематических картах. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1979. — 190.
  • Сочава В. Б. Географические аспекты сибирской тайги. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1980. — 256.
  • Сочава В. Б. Проблемы физической географии и геоботаники. Избранные труды. — Новосибирск: Наука, Сиб. отд-ние, 1986. — 343.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Виктор Борисович Сочава (жизненный путь, научное творчество). — Новосибирск: Издательство СО РАН, 2001. — 194 с.
  • Гвоздецкий Н.А., Снытко В.А., Чикишев А.Г. К юбилею В. Б. Сочавы // Доклады института географии Сибири и Дальнего Востока». 1975. в. 48.