Віктар Валер’евіч Марціновіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Валер’евіч Марціновіч
Viktor Martinowitsch 2015 in Zürich..jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 9 верасня 1977(1977-09-09)[1] (41 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст
Гады творчасці: 2009 — цяп. час
Жанр: антыўтапічны раман[d] і сацыяльная фантастыка[d]
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:
martinovich.by

Віктар Марціновіч (нар. 1977, Ашмяны) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. У 2002—2015 гадах намеснік рэдактара «Белгазеты». Выкладчык ЕГУ. Абараніў (27.6.2008) доктарскую дысертацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка»[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдаў раман «Параноя» на рускай мове (2009), які негалосна быў забаронены да продажу ў Мінску[3] і інтэрнэт-кнігарні oz.by[4][5]. Раман пра каханне, напісаны ў жанры reality-антыўтопіі, быў пасля перакладзены на англійскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі і Германіі.

У чэрвені 2011 года прэзентаваў свой першы беларускамоўны раман «Сцюдзёны вырай». Гэты «раман з патройным самагубствам аўтара», прысвечаны беларускай літаратуры. Паводле аўтара, твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў у друкаваным варыянце[6]. Гэта першы раман у гісторыі беларускай літаратуры, апублікаваны адразу ў выглядзе прэс-рэлізу.

Трэці раман В. Марціновіча, гангстарская трагікамедыя «Сфагнум» (2013), увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер». «Сфагнум» быў выпушчаны на рускай мове ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу, а ў перакладзе на беларускую мову — у друкаванай версіі.

«Мова» (2014) — новы жанравы эксперымент Віктара Марціновіча, сацыяльная фантастыка з «мовай» у якасці галоўнага героя. Дзеянне адбываецца ў фантастычнай будучыні — Кітай і Расія аддзяліліся мурам ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Віктар Марціновіч адзначае:

"

У гэтым тэксце мова выступае не толькі як сродак камунікацыі, але і ў новай, дагэтуль нікім не скарыстанай функцыі. Мова з'яўляецца таямніцай і прычынай вайны вулічных бандаў.[7]

"

Пяты раман Віктара Марціновіча «Возера радасці» выйшаў у перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве «Кнігазбор» улетку 2016 года. Пераклад кнігі на беларускую мову падрыхтаваў Віталь Рыжкоў. Яму таксама належыць дызайн вокладкі выдання.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе Віктар Марціновіч быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы[8] за раман «Сцюдзёны вырай».

У 2014 атрымаў прэмію (Encouragement Award) Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Параноя, 2009
  • Табу, 2010
  • Сцюдзёны вырай, 2011
  • Сфагнум, 2013
  • Мова, 2014
  • Радзіма. Марк Шагал у Віцебску, 2015
  • Возера радасці, 2016
  • Ноч, 2018

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

" Мы ўсе — людзі без Радзімы. Бо Радзіма — гэта месца, дзе цябе ўсе, абсалютна ўсе, да апошняга сабакі, разумеюць.[9] "

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1036842177 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Паспяховая абарона доктарскай дысертацыі выкладчыкам ЕГУ Віктарам Марціновічам Сайт ЕГУ
  3. Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы // Наша Ніва, 1.12.2009
  4. Кнігу Марціновіча «Параноя» ўжо забаранілі прадаваць і ў інтэрнэт-крамах // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 3.12.2009, 13:45
  5. Кнігу «Параною» Марціновіча знялі з продажу на oz.by // Наша Ніва, 3.12.2009
  6. Электронны "Сцюдзёны вырай" ад Віктара Марціновіча. Радыё Свабода. Праверана 19 чэрвеня 2011.
  7. http://budzma.by/budzma/mova-byelaruskaya-minsk-kitayski-vyersiya-viktara-marcinovicha.html
  8. Найлепшай дэбютнай кнігай – 2011 стала.... Радыё Свабода. Праверана 15 сакавіка 2012.
  9. Віктар Марціновіч: Народ без Радзімы // Наша ніва

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]