Віктар Валяр’янавіч Бунак
Віктар Валяр’янавіч Бунак | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (22) верасня 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1979[2][3][4] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг |
Навуковая сфера | антрапалогія, этнаграфія і археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Мікалаевіч Анучын |
Вядомыя вучні | Таццяна Аляксеева |
Узнагароды |
Віктар Валяр’янавіч Бунак (10 [22] верасня 1891, Масква, Расійская імперыя — 11 красавіка 1979, Масква, СССР) — савецкі антраполаг і анатам, адзін з заснавальнікаў савецкай антрапалагічнай школы. Доктар біялагічных навук (1935), прафесар, заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1971).
У 1922 годзе намаганнямі Д. М. Анучына і В. В. Бунака быў створаны Навукова-даследчы інстытут антрапалогіі пры Маскоўскім універсітэце. Пасля смерці Анучына ў 1923 годзе Бунак заняў пасаду дырэктара Інстытута антрапалогіі і загадчыка кафедры антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта.
У 1948 годзе ён быў пазбаўлены пасад дырэктара Інстытута антрапалогіі і загадчыка кафедры антрапалогіі Маскоўскага ўніверсітэта, якія займаў з 1923 года. Зімой 1948—1949 гадоў вучонага адправілі ў Ленінград на пасаду лабаранта аддзела антрапалогіі ленінградскага філіяла Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук СССР без права публікацыі навуковых работ. У Ленінградзе ён працаваў каля 7 гадоў да 1955 года, калі вярнуўся ў Маскву, у аддзел антрапалогіі Інстытута этнаграфіі АН СССР.
Быў жанаты з мастачкай Вольгай Фёдараўнай Амасавай-Бунак.
Зноскі
- ↑ Бунак Виктор Валерианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Viktor Valeriânovič Bunak // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Viktor Valerianovič Bunak // NUKAT — 2002.
- ↑ Viktor Valerianovič Bunak // MAK
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 22 верасня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 11 красавіка
- Памерлі ў 1979 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Выкладчыкі МДУ
- Супрацоўнікі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН
- Дактары біялагічных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Антраполагі СССР
- Антраполагі Расіі