Віктар Васілевіч Арсеньеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васілевіч Арсеньеў
Дата нараджэння 26 снежня 1950(1950-12-26) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Віктар Васілевіч Арсе́ньеў (нар. 26 снежня 1950, г. Брэст) — беларускі і расійскі архітэктар.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19721986 працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1986 у Дзяржаўным праектным інстытуце № 3 у Ленінградзе (галоўны архітэктар інстытута)[1].

З 1976 года член Саюза архітэктараў СССР[2].

З 1991 года генеральны дырэктар ТАА «Архітэктурная майстэрня В. В. Арсеньева» ў Санкт-Пецярбургу[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Гараж на 70 аўтамашын у Брэсце

Асноўныя работы (у Брэсце): будынак рэдакцыі і выдавецтва газеты «Зара» (1980), комплекс гаражоў па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай Крэпасці (1980), фізкультурна-аздараўленчы комплекс (1981), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), рэканструкцыі школы № 15 (1984) і будынка Брэсцкага аблвыканкома (1990), добраўпарадкаванне вуліцы і пл. Леніна (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986; Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]