Віктар Васільевіч Золатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васільевіч Золатаў
руск.: Ви́ктор Васи́льевич Зо́лотов
Director of the National Guard of Russia[d]
з 5 красавіка 2016

Нараджэнне 27 студзеня 1954(1954-01-27) (69 гадоў)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць целаахоўнік
Ваенная служба
Прыналежнасць Расія
Род войскаў Пагранічныя войскі КДБ СССР[d], KGB, Федэральная служба аховы Расійскай Федэрацыі[d], Presidential Security Service[d], Унутраныя войскі МУС Расіі[d] і Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
Званне
Генерал арміі
Генерал арміі
Камандаваў Presidential Security Service[d], Унутраныя войскі МУС Расіі[d] і Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
Узнагароды
Order of Saint George 4th class ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Мужнасці Order of Military Merit ордэн Дружбы медаль «Абаронцу вольнай Расіі» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» юбілейны медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За бездакорную службу» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
ордэн імя Ахмата Кадырава
medal "For military cooperation" медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» medal for distinguished service медаль «200 гадоў МУС Расіі»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Васільевіч Золатаў (нар. 27 студзеня 1954, Сасаў, Разанская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі ваенны дзеяч, дырэктар Федэральнай службы войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі — галоўнакамандуючы войскамі нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі з 5 красавіка 2016 года, генерал арміі (2015).

Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў — галоўнакамандуючы ўнутранымі войскамі МУС Расіі (2014—2016). Начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі — намеснік дырэктара ФСО Расіі (2000—2013).

6 красавіка 2018 г. ўключаны ў санкцыйны спіс ЗША ў ліку 17 чыноўнікаў і 7 бізнесменаў з Расіі[1].

Абвінавачванні ў карупцыі[правіць | правіць зыходнік]

23 жніўня 2018 г. палітык Аляксей Навальны апублікаваў на сваім сайце расследаванне, у якім сцвярджалася, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для харчавання сваіх супрацоўнікаў прадукты па завышаных цэнах, дзе галоўным абвінавачаным фігураваў Віктар Золатаў[2]. Неўзабаве пасля гэтага ў ведамстве Расгвардыі назвалі гэта фальсіфікацыяй, палічыўшы расследаванне «няўдалым эксперыментам», у якім «хутчэй свядома» не ўлічваліся фактары вытворчасці тавару[3]. Праз два тыдні кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў выпусціў сврй відэазварот, у якім ён прапанаваў Навальнаму дуэль і паабяцаў зрабіць з апазіцыянера «сакавітую адбіўную», паказаўшы, што заснавальнік Фонда барацьбы з карупцыяй дапусціў у дачыненні да яго «абразлівыя паклёпніцкія выдумкі», якія «не прынята проста так дараваць»[4][5].

18 верасня 2018 г. аб закупках абмундзіравання для войск нацыянальнай гвардыі па завышаных цэнах паведаміла выданне «Собеседник»[6].

У пачатку кастрычніка 2018 г. стала вядома, што закупкі ведамства, якое ўзначальвае Золатаў, праверыць Ваенная пракуратура. Пад свой асабісты кантроль расследаванне ўзяў Галоўны ваенны пракурор В. Г. Пятроў[7].

18 кастрычніка 2018 г. Навальны, які знаходзіўся пад арыштам з 25 жніўня па 14 кастрычніка, прыняў выклік Золатава і выбраў месца і «зброю»: дэбаты ў прамым эфіры аднаго з федэральных тэлеканалаў або на яго YouTube-канале, даўшы Золатаву тыдзень на адказ[8]. Золатаў 19 кастрычніка адмовіўся ўдзельнічаць у дэбатах, заявіўшы, што запрашаў Навальнага на «спартовае спаборніцтва»[9].

Зноскі

  1. США ввели санкции против семи российских олигархов и 17 чиновников из «кремлевского списка» (руск.). Meduza (6 красавіка 2018). Праверана 6 красавіка 2018.
  2. Картошечка Росгвардии (руск.)
  3. Девяткина, М., Солопов, М., Кокорева, М.. Росгвардия назвала фальсификацией расследование Навального о госзакупках (руск.). РБК (31 жніўня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  4. Калюков, Е., Романов, В.. Глава Росгвардии пообещал сделать из Навального «отбивную» (руск.). РБК (11 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  5. Рыклин, А.. Слезая с сатисфакции (руск.). Новая газета (12 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  6. Ежов, С.. Тайное золото Золотова. У генерала Росгвардии затерялся еще миллиард (руск.). Собеседник (18 верасня 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  7. Главой Росгвардии занялся главный военный прокурор (руск.). Pasmi.ru (1 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  8. Навальный вызвал главу Росгвардии Золотова на дебаты на федеральном телеканале (руск.)(недаступная спасылка). Новая газета (18 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2018. Праверана 7 лістапада 2018.
  9. Золотов отказался от дебатов с Навальным (руск.). РБК (19 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.