Віктар Васільевіч Садоўскі
| Віктар Васільевіч Садоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1950[1] (76 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, прарэктар |
| Навуковая сфера | таваразнаўства, матэрыялазнаўства і тэкстыльная прамысловасць |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[2] (1999) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Віктар Васільевіч Садоўскі (руск.: Виктор Васльевич Садовский; нар. 1 студзеня 1950[3]) — вучоны ў галіне тэхналогіі, матэрыялазнаўства і таваразнаўства тэкстыльных матэрыялаў, доктар тэхнічных навук (1996), прафесар (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Якубаўка Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці[3]. У 1965 годзе паступіў у тэкстыльны тэхнікум у Клінцах, пасля сканчэння якога быў размеркаваны ў горад Петразаводск, дзе працаваў на мясцовай тэкстыльнай фабрыцы вобласці[3]. У 1974 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці імя С. М. Кіраваі быў пакінуты працаваць у ім на кафедры тэхналогіі і абсталявання трыкатажнай вытворчасці. У 1975 годзе паступіў у аспірантуру пры інстытуце і ў 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. З 1978 года В. В. Садоўскі працаваў у Благавешчанскім тэхналагічным інстытуце, займаў пасады старшага выкладчыка, загадчыка кафедры, дэкана факультэта. У 1981—1990 гадах В. В. Садоўскі ў Гомельскім кааператыўным інстытуце: старшы выкладчык, дацэнт кафедры таваразнаўства нехарчовых тавараў (з 1985 года[3]), намеснік дэкана таваразнаўчага факультэта, з 1984 года — прарэктар па завочнаму навучанню. У 1990—1998 гадах — першы прарэктар Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1993 года па кафедры матэрыялазнаўства і тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материаловедение производств текстильной и лёгкой промышленности»[3]. У 1998 годзе В. В. Садоўскі вярнуўся на працу ў Гомельскі кааператыўны інстытут, дзе да 2002 года займаў пасаду прарэктара па навучальнай рабоце. З 2002 года — першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, з 2018 года — прафесар кафедры таваразнаўства нехарчовых тавараў[4].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. В. Садоўскаму належаць навуковыя працы па даследаванню тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, метадах і сродках ацэнкі, вывучэнню і прагназаванню ўласцівасцей тэкстыльных матэрыялаў, таваразнаўству, экспертызе і бяспецы нехарчовых тавараў і сыравінных матэрыялаў. Аўтар больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у ліку якіх манаграфіі, навучальныя дапаможнікі і падручнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[5], аўтарскія пасведчанні і патэнты на вынаходствы.
Пад навуковым кіраўніцтвам В. В. Садоўскага падрыхтаваны і абаронены 8 кандыдацкіх дысертацый[5]. Ён з’яўляецца навуковым кансультантам 1 доктарскай дысертацыі[5]. Член рэдакцыйнай калегіі выдання «Вестник Витебского государственного технологического университета».
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (1998)
- Ордэн Пашаны (2013)
- Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009)
- Ганаровая грамата Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (2003)
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет, 1933—2008 Праверана 24 кастрычніка 2024.
- ↑ База даных «Вучоныя Беларусі» Праверана 24 кастрычніка 2024.
- 1 2 3 4 5 6 75 лет БГЭУ 2008.
- ↑ Проректора и деканы в истории. Юбилей 90 лет БГЭУ Архівавана 14 снежня 2024. (руск.)
- 1 2 3 Персанальная старонка на сайце БДЭУ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Садовский Виктор Васильевич // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет, 1933—2008 (руск.) / [редкол.: В. Н. Шимов (гл. ред.) и др.]. — Мн.: БДЭУ, 2008. — С. 15—16. — 320 с. — (БГЭУ — 75). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-484-515-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Садовский, Виктор Васильевич (доктор технических наук; текстильная промышленность; товароведение; род. 1950) (руск.) // База даных «Вучоныя Беларусі»
- Садовский Виктор Васильевич // Проректора и деканы в истории. Юбилей 90 лет БГЭУ Архівавана 14 снежня 2024. (руск.)
- Персанальная старонка на сайце БДЭУ
- Садовский Виктор Васильевич // Вестник Витебского государственного технологического университета. Члены редакционной коллегии (руск.)
- Преподаватели БГЭУ удостоены Благодарности Президента Беларуси (руск.) // БЕЛТА
- Садоўскі Віктар Васільевіч // Узнагароды Беларусі
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Клінцоўскім раёне
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі Амурскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БГЭУСК
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта прамысловых тэхналогій і дызайну
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Таваразнаўцы
- Тэкстыльная прамысловасць
- Тэкстыльшчыкі Беларусі
- Аўтары падручнікаў
- Вынаходнікі Беларусі