Віктар Генеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віктар Генеў
Viktor genev.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віктар Віктараў Генеў
Нарадзіўся 27 кастрычніка 1988(1988-10-27)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Балгарыі Балгарыя
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Балгарыі Чэрна Мора
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2010 Сцяг Балгарыі Леўскі (Сафія) 22 (0)
2007   Сцяг Балгарыі Мантана 14 (0)
2010 — 2013 Сцяг Балгарыі Славія (Сафія) 59 (3)
2011   Сцяг Расіі Крылы Саветаў (Самара) 2 (0)
2012   Сцяг Украіны Александрыя 9 (2)
2014 Сцяг Казахстана Спартак (Семей) 29 (1)
2015 Сцяг Шатландыі Сент-Мірэн (Пейслі) 6 (0)
2015 Сцяг Румыніі Петралул (Плаешці) 12 (0)
2016 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 2 (0)
2016 Сцяг Балгарыі Леўскі (Сафія) 4 (0)
2017 Сцяг Балгарыі Боцеў (Плоўдзіў) 17 (0)
2017 — 2018 Сцяг Ізраіля Ашдод 21 (1)
2018 — Сцяг Балгарыі Чэрна Мора (Варна) 18 (2)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2009 Сцяг Балгарыі Балгарыя (да 21) 12 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 мая 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2017.

Віктар Віктараў Генеў (балг.: Виктор Викторов Генев; нар. 27 кастрычніка 1988, Сафія, Балгарыя) — балгарскі футбаліст, абаронца клуба «Чэрна Мора».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Леўскі», кар’еру пачаў у арэндзе ў клубе другога дывізіёна «Мантана». Вярнуўшыся з арэнды, 19 сакавіка 2008 дэбютаваў у складзе «Леўскі» ў матчы супраць плоўдзіўскага «Лакаматыва» (0:1). У 2009 годзе разам з «Леўскі» стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Суперкубка Балгарыі, гуляў у Лізе чэмпіёнаў.

У чэрвені 2010 года перайшоў у іншы сафійскі клуб, «Славію», з якой дайшоў да фінала Кубка Балгарыі. Улетку 2011 года на правах арэнды перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», пазней гуляў ва Украіне за «Александрыю». Улетку 2012 года вярнуўся ў «Славію», гуляў там яшчэ паўтары гады.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з казахстанскім клубам «Спартак» (Семей), які выйшаў у Прэм'ер-лігу. Адгуляўшы сезон у Казахстане, у лютым 2015 года папоўніў склад шатландскага «Сент-Мірэна», але той па выніках сезону 2014/15 страціў месца ў Прэм'ершыпе, пасля чаго Генеў пакінуў клуб. У верасні 2015 года далучыўся да румынскага «Петралула».

У лютым 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. Аднак, у пачатку сезону выбыў з-за траўмы, а пасля аднаўлення не здолеў праявіць сябе ў асноўным складзе, у выніку згуляў толькі ў двух матчах чэмпіянату. 12 ліпеня 2016 года кантракт «Дынама» з абаронцам быў разарваны[3].

У верасні 2016 года стаў іграком «Леўскі»[4]. У лютым 2017 года перабраўся ў «Боцеў». Дапамог «Боцеву» выйграць Кубак Балгарыі, калі каманда з Плоўдзіва ў фінале 24 мая 2017 года перамагла «Лудагорац» з лкам 2:1. У жніўні 2017 года перайшоў у ізраільскі клуб «Ашдод». У лістападзе 2018 года вярнуўся ў Балгарыю, стаўшы іграком «Чэрна Мора».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Балгарыі 01Чэмпіён Чэмпіён Балгарыі: 2008/09
  • Сцяг Балгарыі Уладальнік Кубка Балгарыі: 2017
  • Сцяг Балгарыі Уладальнік Суперкубка Балгарыі (3): 2007, 2009, 2017

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]