Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
Бабарико Виктор Дмитриевич.jpg
Старшыня партыі «Разам»
з 31 жніўня 2020
Папярэднік пасада ўтворана

Нараджэнне 9 лістапада 1963(1963-11-09) (59 гадоў)
Дзеці Эдуард Віктаравіч Бабарыка
Адукацыя
Дзейнасць банкір, мецэнат, калекцыянер мастацтва, дзеяч культуры, грамадскі дзеяч, палітык
Месца працы
Аўтограф Babariko signature-01.png
Узнагароды
Сайт babariko.vision(руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Дзмі́трыевіч Бабары́ка (9 лістапада 1963, Мінск) — беларускі банкір, філантроп, калекцыянер, культурны і грамадскі дзеяч, палітык, палітычны зняволены. У 2000—2020 гадах старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1981 годзе школу № 92 горада Мінска. У 1988 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэарэтычная механіка». Працоўную дзейнасць пачынаў у НВА парашковай металургіі, дзе працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў.

Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці». У ліпені таго ж года пачаў працаваць у банкаўскай сістэме Беларусі (банк «Алімп»).

У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У ліпені таго ж года прызначаны Старшынёй Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».

12 мая 2020 года ў сваім Facebook абвясціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанка» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўлення і звальненні яго з пасады старшыні праўлення паводле ўласнага жадання[2]. Штаб Віктара Бабарыкі падрыхтаваў да здачы ў Цэнтральную выбарчую камісію 435 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэта стала рэкордам для канкурэнтаў дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі за ўвесь час яго знаходжання пры ўладзе[3].

Тым часам Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на Віктара Бабарыку з пагрозамі і абвінавачваннямі. Адначасова з нападкамі Лукашэнкі ад 11 чэрвеня ў кампаніях, звязаных з сябрамі Бабарыкі, прайшлі ператрусы і затрыманні[4]. Сам Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы 18 чэрвеня[4]. 21 чэрвеня яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»)[5]. Сам Віктар Бабарыка не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі. 29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, ды іншых затрыманых апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[6].

14 ліпеня Віктару Бабарыку адмоўлена ў рэгістрацыі праз неадпаведнасць прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама праз тое, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці Віктара Бабарыкі была праігнараваная[7].

16 ліпеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, на якой была дасягнутая дамоўленасць, што адзіным кандыдатам ад незарэгістраваных палітыкаў будзе Святлана Ціханоўская. І ў выпадку яе абрання будуць прызначаныя паўторныя выбары, у якіх змогуць удзельнічаць альтэрнатыўныя кандыдаты, якія на той момант былі ў СІЗА[8].

10 кастрычніка Віктар Бабарыка разам з Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім, Віталём Шкляравым, Кірылам Бадзеем, Дзмітрыем Рабцевічам, Максімам Знакам, Ільёй Салеем  (руск.), знаходзіліся на той момант пад арыштам, удзельнічаў у сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам[9].

15 кастрычніка на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі было прынятае рашэнне аб скасаванні адвакацкай ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, які быў адным з абаронцаў Віктара Бабарыкі. Прычынай назвалі каментары адваката парталу TUT.BY у жніўні 2020 года[10]. 24 лістапада следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белгазпрамбанк». Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя („адмыванне“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе, хто абвінавачваюцца ў гэтай справе, прызналі сваю віну, акрамя Віктара Бабарыкі[11]. 19 студзеня 2021 года адвакат Дзмітрый Лаеўскі пасля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, заявіў, што абвінавачванне не даказана і ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць[12].

21 студзеня 2021 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да Віктара Бабарыкі[13]. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым. Пракурор прасіў пакараць яго 15 гадамі. 6 ліпеня яму прысудзілі 14 гадоў зняволення без магчымасці абскардзіць прысуд.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дабрачынная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[14].

Культурныя ініцыятывы[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пра гістарычную ролю Расіі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэння моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагоддзя адбылося размыванне ліцвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанеслі. Гэта дакладна для Украіны. Генетычны матэрыял Беларусі і Украіны быў моцным разведзены перасяленцамі з Усходу»[17].

Бабарыка падтрымлівае палітычны нейтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ[18].

У сакавіку 2014 года выказаўся пра бела-чырвона-белы сцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»[19]

Катэгарычны праціўнік смяротнага пакарання. Мяркуе, што неабходна правесці рэферэндум па пытанні адмены смяротнага пакарання[20].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую самаадданую працу і значны ўнёсак у развіццё банкаўскай сістэмы краіны» (2002);
  • дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА «за вялікі ўнёсак у развіццё інтэрнацыянальных культурных сувязяў, падтрымку беларускага тэатра і ў сувязі з правядзеннем Тэатральнага тыдня з „Белгазпрамбанкам“ „Глядзім Шэкспіра“» (2008);
  • падзяка ад кіраўніцтва расійскай Нацыянальнай тэатральнай Прэміі і Фестывалю «Залатая маска» за подпісам народнага артыста РСФСР Георгія Тараторкіна[21] (2010);
  • падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую фінансавую падтрымку праектаў, накіраваных на развіццё нацыянальнай культуры Беларусі» (2012);
  • ганаровае званне «Мецэнат культуры Беларусі» па выніках 2014 года (2015);
  • прэмія ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў намінацыі «Персона года» (2015).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Марына. Дзеці: сын Эдуард і дачка Марыя. 15 жніўня 2017 года жонка загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[22].

Зноскі

  1. Віктар Бабарыка абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты // Белсат
  2. Віктар Бабарыка больш не з’яўляецца старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка»
  3. svaboda.org
  4. а б nashaniva.by
  5. Спіс палітычных вязняў. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
  6. Belarus: Full-scale attack on human rights ahead of presidential election (англ.). amnesty.org (29 чэрвеня 2020).
  7. naviny.by Архівавана 14 ліпеня 2020.
  8. Светлана Тихановская объединилась со штабами Бабарико и Цепкало Архівавана 18 ліпеня 2020.
  9. Лукашенко встретился в СИЗО КГБ с политзаключенными. Среди них — Бабарико, Знак, Шкляров, Власова . Праверана 23.01.2021. Архівавана 17 кастрычніка 2020.
  10. Защитника Виктора Бабарико и Марии Колесниковой Александра Пыльченко лишают лицензии адвоката . Праверана 23.01.2021. Архівавана 28 студзеня 2021.
  11. Следственным управлением КГБ окончено предварительное расследование уголовного дела в отношении топ-менеджеров ОАО «Белгазпромбанк». . Праверана 23.01.2021.
  12. Виктор Бабарико ознакомился со своим уголовным делом. Адвокат: Обвинение не доказано . Праверана 23 студзеня 2021. Архівавана 25 студзеня 2021.
  13. Генпрокуратура приняла решение по уголовному делу об обвинении топ-менеджеров Белгазпромбанка в коррупционных преступлениях . Праверана 23.01.2021. Архівавана 22 студзеня 2021.
  14. Учредители. Сайт Международного благотворительного фонда помощи детям «Шанс». Праверана 27 лютага 2015.
  15. Концепция форума «Теарт». Сайт Международного форума театрального искусства «Теарт» (2014-31-08). Праверана 25 лютага 2015.
  16. Концепция. Сайт национального историко-культурологического проекта «Арт-Беларусь». Праверана 25 лютага 2015.
  17. Виктор Бабарико: «Мы попали в классическую ловушку любого паразита» Архівавана 22 чэрвеня 2020.
  18. Бабарико считает, что Беларусь должна выйти из ОДКБ
  19. Кіраўнік «Белгазпромбанка» на адкрыцці «Дзесяці стагоддзяў мастацтва»: Жыве Беларусь!
  20. Бабарико: смертная казнь — это месть, а месть — удел слабых Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  21. «Театральная неделя с Белгазпромбанком». Послесловие. Официальный сайт Белгазпромбанка (2010-21-10). Праверана 25 лютага 2015.
  22. «Она сделала мою жизнь». В Португалии погибла жена известного банкира Бабарико Архівавана 14 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]