Віктар Дзмітрыевіч Даніленка
Вiктар Данiленка | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
27 студзеня 1993 — 5 снежня 1997 | |||
Прэм’ер-міністр | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг | ||
Прэзідэнт | –, Аляксандр Лукашэнка | ||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||
Пераемнік | Уладзімір Грыгор’еў | ||
| |||
1976 — 1980 | |||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||
Нараджэнне | 3 кастрычніка 1936 в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці | ||
Смерць | 4 мая 2017 (80 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды |
Ві́ктар Дзмі́трыевіч Данiле́нка (3 кастрычніка 1936, в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці — 4 мая 2017, Масква) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1936 года ў в. Петухоўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1959—1960 гг. — майстар упраўлення № 56 будаўнічага трэста № 12 Міністэрства будаўніцтва Беларускай ССР у г. Магілёве. У 1960—1965 гг. — кіраўнік брыгады, галоўны інжынер праектаў, кіраўнік сектара, кіраўнік архітэктурна-будаўнічай майстэрні Магілёўскага облпроекта.
У 1965—1966 гг. — начальнік Магілёўскага аддзела трэста «Аргтэхбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1966—1969 гг. — начальнік будаўнічага ўпраўлення № 53 трэсту «Лаўсанбуд» Міністэрства прамысловага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1969—1971 гг. — начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва выканкама Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.
У 1971—1975 гг. стаў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 1975—1976 гг. — першы намеснік старшыні Дзяржбуда Беларускай ССР. У 1976—1980 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва Беларускай ССР. У 1980—1982 гг. — намеснік, у 1982 г. — першы намеснік, у 1982—1985 гг. — Міністр сельскага будаўніцтва СССР.
У 1985—1990 гг. — Намеснік старшыні Дзяржаграпрама СССР. У 1989—1992 гг. — Пастаянны прадстаўнік Савета Міністраў Беларускай ССР пры Савеце Міністраў СССР.
27 студзеня 1993 года прызначаны паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[1], адстаўлены быў 5 снежня 1997 года[2].
2 кастрычніка 1996 года быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны[3].
Памёр 4 мая 2017 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 января 1993 г. № 2127-XII «О назначении Даниленко В. Д. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Российской Федерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 1997 г. № 631 «Об освобождении В. Д. Даниленко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Российской Федерации»(руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 2 октября 1996 г. № 397 «О награждении В. Д. Даниленко медалью Франциска Скорины»
- Члены КПСС
- Выпускнікі БНТУ
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Паслы Беларусі ў Расіі
- Міністры сельскага будаўніцтва БССР