Віктар Кандратавіч Хаўратовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Кандратавіч Хаўратовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1934(1934-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1991(1991-10-17) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Віктар Кандратавіч Хаўратовіч (21 чэрвеня 1934, вёска Стары Сінін, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць17 кастрычніка 1991, Бялынічы) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 19541956 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1957 г. скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум. У 1957—1958 гг. — майстар на будаўніцтве ў Самаркандзе (Узбекістан). Затым вярнуўся на Магілёўшчыну, дзе працаваў прарабам у саўгасах Горацкага, Краснапольскага, Слаўгарадскага раёнаў, майстрам, старшым інжынерам у будаўнічых арганізацыях Касцюковіч, Крычава, Слаўгарада, Краснаполля, настаўнікам Мхініцкай васьмігадовай школы Краснапольскага раёна, старшым тэхнікам «Белдзяржпраекта» ў Магілёве, у 1966—1968 гг. вучыўся ў Магілёўскім педінстытуце. У 1982—1989 гг. працаваў начальнікам прарабскага ўчастка ў Бялынічах.

Паэтычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сонца на кельме» (1983),
  • «Зямныя колеры і гукі» (1990).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Віктар Кандратавіч Хаўратовіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.