Віктар Канстанцінавіч Гардзей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Віктар Канстанцінавіч Гардзей
Ві'ктар Канстанці'навіч Гар'дзей
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

19 жніўня 1946(1946-08-19) (71 год)

Месца нараджэння:

в. Малыя Круговічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

беларускі паэт, празаік, перакладчык

Дэбют:

1963

Прэміі:

Літаратурная прэмія імя Івана Мележа

Віктар Канстанцінавіч Гардзей (19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[1], Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». 3 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе»[2] (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).

3 пераездам у Мінск (1983) працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 года — старэйшы літсупрацоўнік аддзела прозы часопіса «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазней зноў у часопісе «Маладосць» (намеснік галоўнага рэдактара). Да 2010 года працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную працу пачаў у 1963 годзе.

Паэзія

Аўтар зборнікаў паэзіі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994) і кніжак вершаў для дзяцей «Чырвоны грабеньчык» (1976), «На арэхавай палянцы» (1982), «Коцікі на вярбе» (1988), «Мой тата — трактарыст» (1989) і інш.

Проза

Выдаў кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1995), «Ці то грэбля, ці то гаць» (1996) і інш.

Пераклады

Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла», аповесць-казку Э. Гофмана «Шчаўкунчык і мышыны кароль», кнігу казак народаў Еўропы «Хрустальны калодзеж» і інш.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі