Віктар Мікалаевіч Капыцько
| Віктар Мікалаевіч Капыцько | |
|---|---|
| альтэрн.: Віктар Мікалаевіч Капыцько | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1956 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 снежня 2025 (69 гадоў) |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
| Жанры | опера |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Віктар Мікалаевіч Капыцько́ (8 кастрычніка 1956, Мінск — 14 снежня 2025) — беларускі кампазітар, кінакампазітар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 кастрычніка 1956 года ў Мінску.
У 1971—1975 гадах вучыўся ў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».
У 1982 годзе скончыў кампазітарскае аддзяленне Ленінградскай кансерваторыі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года.
Памёр 14 снежня 2025 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у разнастайных музычных жанрах.
Сярод асноўных твораў кампазітара — тры оперы, камерная інструментальная і вакальная музыка, у тым ліку меса ў гонар Святога Францыска Асізскага, араторыя «Куранты» паводле ананімнага славянскага зборніка XVIII стагоддзя, шматлікія камерныя сольныя кантаты, камерная сімфонія «Біблійныя Сцэны», аркестравыя творы, творы для хору.
Першая опера «Дзяўчынка, якая наступіла на хлеб» паводле казкі Ханса Крысціяна Андэрсана была пастаўлена на Ленінградскім тэлебачанні ў 1983 годзе. Другая опера па матывах апавядання Антона Чэхава «Сіняя барада і ягоныя жонкі» выконвалася на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў 2006 годзе. Трэцяя опера «Прызначаны час» паводле аднайменнага апавядання Рэя Брэдберы была здзейснена ў канцэртным выкананні ў Беларускай дзяржфілармоніі ў сакавіку 2020 года[1][2].
Стварыў музыку да экранізацый тэатральных спектакляў савецкага рэжысёра Георгія Таўстаногава: у 1986 годзе да «Дзядзькі Вані» Антона Чэхава, у 1989 — да «Апошняга Палкага Закаханага» паводле п'есы Ніла Саймана.
Творчасць кампазітара звязана з рознымі відамі сучаснага мастацтва. В. Капыцько стварыў музыку для больш чым 30 пастановак драматычнага і лялечнага тэатраў у Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Латвіі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В.Капыцько. Опера "Прызначаны час" (сусветная прэм'ера). Праверана 20260126.
- ↑ Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі. Інтэрв’ю газеце "Звязда". Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 37. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 14 снежня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Акадэмічныя музыканты Беларусі
- Кампазітары Беларусі
- Кінакампазітары Беларусі
- Оперныя кампазітары
- Балетныя кампазітары