Віктар Андрэевіч Красочка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Красочка)
Віктар Красочка
Пол мужчынскі
Поўнае імя Віктар Андрэевіч Красочка
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзіўся 2 лютага 1996(1996-02-02) (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь

Віктар Андрэевіч Красочка (нар. 2 лютага 1996) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2011 года на дыстанцыі 1500 м вольным стылем[1].

Пераможца Першынства Беларусі 2013 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[2].

Чэмпіён Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыях 200 м і 400 м вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 × 50 м вольным стылем. Бронзавы прызёр на дыстанцыі 100 м вольным стылем і на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем[3].

На Чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2014 года заняў 6-е месца на дыстанцыі 100 м вольным стылем[4].

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м вольным стылем[5].

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 200 м вольным стылем. Бронзавы прызёр у эстафеце 4 × 200 м вольным стылем[6].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]