Віктар Макаравіч Ільін
Віктар Макаравіч Ільін | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2023[1] (93 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | электратэхніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Ві́ктар Мака́равіч Ільі́н (31 сакавіка 1930, в. Сялец, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 22 верасня 2023[2]) — беларускі вучоны ў галіне тэарэтычнай і прыкладной электратэхнікі. Ганаровы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі БДУІР, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук вышэйшай школы, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1963—1966 гадах працаваў намеснікам дэкана, з сакавіка 1971 года — дэкан энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута. З лістапада 1971 года пераведзены на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Мінскага радыётэхнічнага інстытута (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі). З лютага 1973 года па чэрвень 2000 года — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З’яўляўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. Аўтар 40 навуковых прац і трох вынаходак.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па тэорыі нелінейных электрычных ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагнітных матэрыялаў. Аўтар навучальных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыны III ступені (1999)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «Ветэран працы»
- Медаль «90 гадоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
- Вялікі сярэбраны медаль ВДНГ СССР
- Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 19 чэрвеня 2024.
- ↑ Ільін Віктар Макаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ільі́н Віктар Макаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 199. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 2023 годзе
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі БДУІР
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі БНТУ
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вынаходнікі Беларусі
- Фізікі Беларусі
- Фізікі СССР
- Рэктары БДУІР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Дэканы энергетычнага факультэта БНТУ
- Аўтары падручнікаў