Віктар Мікалаевіч Рабцаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Мікалаевіч Рабцаў
Нараджэнне 1957
Адукацыя
Дзейнасць суддзя
Узнагароды

Віктар Мікалаевіч Рабцаў (нар. 1957, в. Іванаўка Гафурыйскага раёна Башкірскай АССР) — беларускі юрыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У перыяд з 1975 па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1993 па 1995 год працаваў у аддзеле барацьбы з кантрабандай Мінскай рэгіянальнай мытні.

З мая 1995 года працаваў у сістэме эканамічнага правасуддзя: на пасадзе суддзі гаспадарчага суда Мінскай вобласці, суддзі і намесніка старшыні гаспадарчага суда г. Мінска, суддзі і намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Са студзеня 2014 года — на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у складзе судовай калегіі па эканамічных справах.

З 2011 года з’яўляецца членам Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2016 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі