Віктар Мікалаевіч Шынкевіч
Віктар Мікалаевіч Шынкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1960 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Узнагароды і званні |
Віктар Мікалаевіч Шынкевіч (28 кастрычніка 1960, в. Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны, начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Палкоўнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1960 года ў в. Кромавічы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
У 1982 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, у 1987 годзе — Вышэйшыя курсы КДБ СССР, у 2002 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1986 па 1995 гады праходзіў службу на розных пасадах у органах дзяржбяспекі[1].
З 1995 года працаваў у Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе з’яўляўся ахоўнікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Сямёна Шарэцкага[2]. З 2004 года па 20 кастрычніка 2014 года[3] з’яўляўся намеснікам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 20 кастрычніка 2014 года[3] па 21 снежня 2016 года[4] працаваў начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Уваходзіў у склад прэзідыума цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама»[5].
Хобі[правіць | правіць зыходнік]
Любіць паляванне[6], з’яўляецца членам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- Медаль «За бездакорную службу» II ступені,
- Медаль «За бездакорную службу» I ступені (2008)[7],
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2015)[8].
Зноскі
- ↑ Начальником Службы безопасности Президента Беларуси назначен Виктор Шинкевич
- ↑ Охранник Шарецкого возглавил службу безопасности Лукашенко
- ↑ а б Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 2014 года № 496 «О назначении В. Н. Шинкевича» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2016 года № 474 «Об освобождении от должности» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Чемпионат по рукопашному бою Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Как сложились судьбы тех, кто возглавлял службу безопасности Лукашенко Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2008 года № 161 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2015 года № 902 «Аб узнагароджанні В. М. Шынкевіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Докшыцкім раёне
- Выпускнікі БДТУ
- Выпускнікі Вышэйшых курсаў КДБ СССР у Мінску
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Начальнікі Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь