Віктар Міхайлавіч Пінчук
| Віктар Міхайлавіч Пінчук | |
|---|---|
| укр.: Віктор Михайлович Пінчук | |
| | |
| Род дзейнасці | палітык, прадпрымальнік, мецэнат, бізнесмен-алігарх, інжынер, металург |
| Дата нараджэння | 14 снежня 1960[1] (65 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Алена Пінчук[d] |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі | |
| Сайт | pinchukfund.org |
Віктар Пінчук (укр.: Віктор Пінчук; 14 снежня 1960) — украінскі бізнесмен і філантроп. Па стане на студзень 2016 года «Форбс» уключыў яго ў спіс 1250-ці самых багатых людзей у свеце з агульным станам у $1,44 мільярдаў.
Заснавальнік і асноўны ўладальнік EastOne Group LLC, кампаніі па міжнароднаму інвеставанню, праектнаму фінансаванню і фінансавым кансультацыям, якая базуецца ў Лондане, а таксама Interpipe Group, адной з вядучых кампаній Украіны па сталеліцейнай прамысловасці. Уладальнік чатырох тэлевізійных каналаў і папулярнага таблоіда «Факты и комментарии» (бел.: «Факты і каментарыі»). Быў членам Вярхоўнай Рады Украіны на працягу двух тэрмінаў запар з 1998 па 2006 гады. Жанаты з Аленай Пінчук, дачкой экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы.
- ↑ Davos 2014 Participant List
- Асобы
- Нарадзіліся 14 снежня
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Ганаровыя грамадзяне Кіева
- Мільярдэры Украіны
- Прадпрымальнікі Украіны
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IV склікання
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны III склікання
- Мецэнаты Украіны