Віктар Паўлавіч Качубей
Віктар Паўлавіч Качубей Віктар Паўлавіч Качубей | |||
![]() | |||
Мастак Ф. Жэрар, 1809 год. Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург) | |||
| |||
---|---|---|---|
Адукацыя | |||
Дзейнасць | дыпламат, дзяржаўны дзеяч | ||
Нараджэнне | 11 лістапада 1768 Дзіканька, Палтаўская губерня | ||
Смерць | 2 чэрвеня 1834 (65 гадоў) Масква | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | House of Kochubey[d] | ||
Бацька | Павел Васілевіч Качубей (1738—1786) | ||
Маці | Ульяна Андрэеўна Безбародка (1742—1776) | ||
Жонка | Марыя Васільеўна Васільчыкава (1779—1844) | ||
Дзеці | 4 дочкі і 8 сыноў | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Віктар Паўлавіч Качубей (11 (22) лістапада 1768 — 3 (15) чэрвеня 1834) — дыпламат і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Расійскай імперыі (у 1802—1807 і ў 1819—1828). У 1799 годзе ўзведзены ў графскую, а ў 1831 — княскую годнасць.
Выхоўваўся Андрэем Якаўлевічам Італінскім. Пачаткаў дыпламатычную кар'еру ў 1784 годзе ў рускай місіі ў Швецыі, затым служыў у Лондане, быў прызначаны надзвычайным пасланцам у Канстанцінопаль. Як дыпламат ён трымаўся «нацыянальнай сістэмы, заснаванай на карысці Расіі», жадаў, каб «усе дзяржавы шанавалі яе сяброўствам» і баяўся яе тэрытарыяльных пашырэнняў. Пасля ўступлення на прастол Паўла I быў узведзены ў графскую годнасць, але неўзабаве трапіў у няміласць.
Калі імператарам стаў Аляксандр I, зрабіўся адным з найбліжэйшых яго саветнікаў. Кочубей быў прызначаны членам Дзяржаўнага савета, а з утварэннем міністэрстваў стаў першым міністрам унутраных спраў Расіі (1802). Яшчэ раней ён увайшоў у неафіцыйны дарадчы орган пры імператары — Нягласны камітэт, у працы якога таксама ўдзельнічалі граф П. А. Строганаў, князь А. Чартарыйскі і М. М. Навасільцаў і абмяркоўваліся ліберальныя рэформы. Пасля ўзыходжання Мікалая I Качубей стаў старшынёй Дзяржсавета і Камітэта міністраў (у 1827 годзе) і быў узведзены ў княжую годнасць (1831). У 1834 годзе ён стаў канцлерам па ўнутраных справах. У тым жа году ён памёр ад прыпадку грудной жабы (стэнакардыі) і быў пахаваны ў царкве Святога Духу Аляксандра-Неўскай лаўры.
Папярэднік: Пётр Васільевіч Лапухін |
Прэм'ер-міністр Расійскай імперыі 1827–1832 |
Пераемнік: Мікалай Мікалаевіч Навасільцаў |
- Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1768 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Дзіканьке
- Нарадзіліся ў Палтаўскай губерні
- Памерлі 2 чэрвеня
- Памерлі ў 1834 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святой Ганны
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра
- Міністры ўнутраных спраў Расійскай імперыі
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Канцлеры Расійскай імперыі
- Дыпламаты Расійскай імперыі
- Род Качубеяў
- Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў