Віктар Паўлавіч Нагін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Віктар Паўлавіч Нагін
Nogin VP.jpg
Псеўданімы М. Новоселов,
П. Яблочков,
Макар
Дата нараджэння 14 лютага 1878(1878-02-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1924(1924-05-22)[1] (46 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Веравызнанне атэізм
Партыя РСДРП(б)
Асноўныя ідэі марксізм
Род дзейнасці рэвалюцыянер, палітык
Лагатып Вікісховішча Віктар Паўлавіч Нагін

Віктар Паўлавіч Нагін (руск.: Виктор Павлович Ногин; псеўданімы: М. Новоселов, П. Яблочков, Макар; (2 (14) лютага 1878, Масква, Расійская імперыя — 24 мая 1924, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі рэвалюцыянер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і прыказчыка. У 1892 г. скончыў 4-х класную вучылішча ў Калязіне Цвярской губерні. З 1893 г. рабочы на Багародска-Глухаўскай тэкстыльнай мануфактуры ў Багародску. У 1896 г. пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў чаляднікам на фабрыку Паля (цяпер фабрыка імя В. П. Нагіна). Неўзабаве пачаў наведваць марксісцкія колкі. У 1897 г. ён быў адным з кіраўнікоў страйкаў на фабрыцы Паля, а ў 1898 г. на Сямённікаўскім заводзе. З 1898 г. член санкт-пецярбургскай сацыял-дэмакратычнай групы «Працоўны сцяг». У снежні таго ж года быў упершыню арыштаваны і высланы пад галосны нагляд у Палтаву, дзе ў 1900 г. увайшоў у групу садзейнічання бальшавіцкай газеце «Искра».

У жніўні 1900 г. уцёк у Каралевец, а затым у Цюрых і Лондан, дзе далучыўся да ленінскай групы. Праз іскраўскую групу і звязаных з ёю кантрабандыстаў апынуўся ў Вільні і потым у Санкт-Пецярбургу, дзе быў арыштаваны ў 1901 г. Ад 30 жніўня 1902 г. па 13 красавіка 1903 г. адбываў ссылку ў с. Назарава Ачынскага павета Енісейскай губерні, адкуль уцёк у Жэневу. Вясной 1903 г. зрабіўся агентам Арганізацыйнага камітэта па скліканню II з’езда РСДРП, які адбыўся летам у Бруселі, дзе ён далучыўся да бальшавікоў. У 1904 г. арыштаваны ў г. Мікалаеў. Адбываў зняволенне ў Мікалаеўскай і Ломжінскай турме. У 1905 г. адбываў ссылку ў с. Кузамель на Кольскім паўвостраве, адкуль уцёк у Жэневу.

Вясной 1907 г. быў дэлегатам V з’езда РСДРП у Лондане ад маскоўскай арганізацыі і быў абраны ў члены ЦК. У 1909—1910 гг. адзін з кіраўнікоў цэнтральнай партыйнай экспедыцыі за мяжой (Лейпцыг), трымаў сувязь з бальшавікамі Мінска, Гродна, Вільні, дзе існавалі прыёмныя пункты нелегальнай літаратуры. У 1907 г. арыштаваны ў Маскве. У 1908 г. адбываў ссылку ў г. Бярозаў Табольскай губерні, адкуль уцёк, быў спайманы, дастаўлены ў Бярозаў, адкуль у 1909 г. ізноў уцёк у Парыж, дзе быў абраны кіраўніком Расійскага бюро ЦК. У 1910 г. арыштаваны ў Маскве і адпраўлены ў ссылку ў г. Турынск Табольскай губерні, адкуль уцёк у Тулу, дзе ў 1911 г. быў арыштаваны. 12 сакавіка 1912 г. па 20 сакавіка 1914 г. знаходзіўся ў ссылцы ў г. Верхаянску Якуцкай вобласці, потым каля трох месяцаў жыў у г. Якуцку.

З пачаткам Першай сусветнай вайны вёў паражэнчую прапаганду ў Саратаве, а з 1916 г. у Маскоўскай губерні. Пасля лютаўскіх падзей 1917 г. выехаў ўжо легальна на фронт, прызываючы салдат павярнуць штыхі супраць собскага ўрада. Удзельнік 1-га з’езду ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту ў Мінску. У красавіку 1917 г. на канферэнцыі РСДРП(б) разам з Каменевым і Рыкавым выступіў супроць «красавіцкіх тэзісаў» Леніна. У жніўні 1917 г. увайшоў у Часовы камітэт па барацьбе з контррэвалюцыяй. 17 верасня 1917 г. абраны старшынёй Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў. Падчас Кастрычніцкага перавароту кіраваў маскоўскім Часовым рэвалюцыйным камітэтам. У першым Савеце народных камісараў быў Наркомам па справах гандлю і прамысловасці. 4 лістапада 1917 разам з Каменевым, Зіноўевым і Рыкавым падпісаў заяву ва УЦВК у якой казалася аб неабходнасці ўтварэння сацыялістычнага ўрада са ўсіх «савецкіх» партый і пакінуў пасаду наркама. Але праз тры тыдні «прызнаў памылкі». Займаў пасады камісара працы Маскоўскай вобласці, а потым намесніка наркама працы РСФСР. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве ў брацкай магіле.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фабрика Паля. Берлин. 1899.
  • На полюсе холода. Москва — Петроград. 1919.
  • Хозяйственные органы и Профессиональные Союзы. (Должны ли Профессиональные Союзы быть нейтральными по отношению к Советам). Москва. 1921.
  • На полюсе холода. Москва — Петроград. 1923.
  • Фабрика Паля. Ленинград. 1924.
  • На полюсе холода. [Воспоминания о Верхоянской ссылке 1912-14 гг.]. Москва. 1927. (Приложение к газете «Гудок» № 45-46).
  • У краіне палярнага холаду. Пераклад з рускай мовы І. І. Масюкевіча. Мінск. 1931.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1930 г. г. Багародск быў перайменаваны ў г. Нагінск.
  • У 1934 г. у гонар яго была выпушчана паштовая марка СССР.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Ногин Виктор Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нелідаў. Прадмова. // Ногін В. У краіне палярнага холаду. Мінск. 1931. С. 5-16.
  • Архангельский В. В. Ногин. Москва. 1964.
  • Чернов Ю. М. Любимый цвет — красный. Повесть о Викторе Ногине. Москва. 1970.
  • Марозава А. І. Нагін Віктар Паўлавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1973. С. 370.
  • Нагінск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 115.