Перайсці да зместу

Віктар Паўлавіч Нікалайкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Паўлавіч Нікалайкін
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
6 снежня 2019 — 21 сакавіка 2024
17-ы старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта[d]
2009 — 2019
Папярэднік Пётр Віктаравіч Драздоў
Пераемнік Вадзім Заранкін
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 19 верасня 1961(1961-09-19) (63 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Віктар Паўлавіч Нікалайкін (нар. 19 верасня 1961, в. Сівенка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат.

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «арганізацыя і бяспека дарожнага руху»; працаваў інжынерам аўтакалоны № 2459 Віцебскага аблаўтаўпраўлення, начальнікам калоны № 5.

З 1984 па 1989 гады — на камсамольскай рабоце: другі сакратар Чыгуначнага раённага камітэта ЛКСМБ г. Віцебска, сакратар, другі сакратар Віцебскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. З 1989 года працаваў загадчыкам аддзела Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска. З 15 лістапада 2007 года — намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З красавіка 2009 года выконваў абавязкі старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта. На 12-й пазачарговай сесіі Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 21 красавіка 2012 года па ўзгадненні з А. Лукашэнкам быў зацверджаны дэпутатамі на пасадзе старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 года, балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 17 «Віцебская-Горкаўская». Па выніках галасавання набраў 44 566 галасоў (84,08 % ад 53 006 выбаршчыкаў, якія прынялі ў галасаванні)[1]. У сувязі з абраннем у парламент у снежні 2019 года быў вызвалены з пасады старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта[2]. У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[3].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Віцебская-Горкаўскай акругі № 17. Старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы, член Савета Палаты прадстаўнікоў[3].

У 2013 годзе Віктар Нікалайкін быў удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны». 3 снежня 2014 года быў узнагароджаны ордэнам Пашаны[4]. Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2022)[5].

Зноскі