Перайсці да зместу

Віктар Паўлавіч Сільноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Паўлавіч Сільноў
Дата нараджэння 21 верасня 1911(1911-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 1972(1972-02-01) (60 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды

Віктар Паўлавіч Сільноў (21 верасня 1911, Баранавічы, Брэсцкая вобласць — 1 лютага 1972) — беларускі інжынер-будаўнік.

Нарадзіўся ў сям’і Паўла Сільнова. Меў брата Якава.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1937 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Мінгаркамгасе, Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР, з 1949 па 1968 г. — інжынерам, начальнікам аддзела, галоўным інжынерам Белсельпраекта, Белдзіпрасельбуда[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1944 года[1].

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): тыпавыя праекты машынна-трактарных станцый (19501956), дзіцячых устаноў для будаўніцтва ў сельскай мясцовасці (1956) для БССР, праекты Смалявіцкай бройлернай фабрыкі (19631966), 1-й Мінскай птушкафабрыкі (1966)[1].

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, медалямі[1].

У шлюбе з Ідай Каган меў сына Юлія і дачку Ірыну (у замужжы Бранзбург).

Зноскі

  1. а б в г Сильнов Виктор Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)