Віктар Платонавіч Някрасаў
| Віктар Платонавіч Някрасаў | |
|---|---|
| руск.: Виктор Платонович Некрасов | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 4 (17) чэрвеня 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 3 верасня 1987[1][2][…] (76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, навеліст |
| Жанр | аповесць[d], апавяданне і нарыс |
| Мова твораў | руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Віктар Платонавіч Някрасаў (4 (17) чэрвеня 1911, Кіеў — 3 верасня 1987, Парыж) — рускі пісьменнік, драматург, журналіст. Дысідэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1947). Член французскага ПЭН-клуба (1975). Член Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1983).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Капітан (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кніга «У акопах Сталінграда» прынесла пісьменніку вядомасць, вытрымала мноства перавыданняў агульным тыражом больш за чатыры мільёны экзэмпляраў і была перакладзена на 36 моў. За гэтую кнігу Віктар Някрасаў атрымаў у 1947 годзе Сталінскую прэмію 2-й ступені. Належныя лаўрэату прэміі грошы пісьменнік перадаў на куплю інвалідных калясак былым франтавікам.
Па матывах аповесці і па сцэнарыі Някрасава ў 1956 годзе на кінастудыі «Ленфільм» рэжысёрам Аляксандрам Івановым быў зняты мастацкі фільм «Салдаты», адзначаны прэміяй Усесаюзнага кінафестывалю.
У 1947 годзе Віктар Някрасаў быў абраны намеснікам старшыні праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў Украіны. Пазней быў зняты з гэтай пасады за адмову ўдзельнічаць у кампаніі супраць касмапалітызму. У 1948—1950 гадах працаваў спецыяльным карэспандэнтам «Літаратурнай газеты».
Публікаваўся ў часопісе «Новы свет» з 1954 па 1970 год, калі галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Канстанцін Сіманаў (1954—1958) — першая публікацыя і Аляксандр Твардоўскі (1958—1970). Агулам у часопісе было 18 публікацый пісьменніка.
Па матывах аповесці Віктара Някрасава «У родным горадзе» на кінастудыі «Ленфільм» рэжысёрам Уладзімірам Венгеравым пастаўлены кінафільм «Горад запальвае агні» (1958).
10 кастрычніка 1959 года ў «Літаратурнай газеце» ў рубрыцы «Пісьменнік прапануе» быў надрукаваны артыкул Някрасава «Чаму гэта не зроблена? (Пра помнік загінулым у Бабіным Яры ў Кіеве)» з пратэстам супраць планаў збудаваць там парк і стадыён, «засыпаць яр глыбінёю ў 30 метраў і на месцы найвялікшай трагедыі весяліцца і гуляць у футбол?»
У 1961 годзе ў часопісе «Новы свет» была апублікавана аповесць «Кіра Георгіеўна».
У красавіку 1957 года наведаў Францыю і Італію, у лістападзе 1960 г. — ЗША і Бельгію, у красавіку 1962 г. — Італію. Свае ўражанні пісьменнік апісаў у падарожных нататках «Па абодва бакі акіяна. У Італіі — у Амерыцы» («Новы свет», 1962, № 11, с. 112—148; № 12, с. 110—152), за якія ў разгромным артыкуле Мэлора Стуруа «Турыст з кійком» быў абвінавачаны ў «нізкапаклонстве перад Захадам».
У 1966 г. падпісаў ліст 25 дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Л. І. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.
У верасні 1966 г. пісьменнік выступіў на стыхійным жалобным мітынгу да 25-годдзя пачатку масавых расстрэлаў у Бабіным Яры, якія праводзіліся сіламі нацысцкай Германіі.
Зноскі
- ↑ Wiktor Platonowitsch Nekrassow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Victor Platonovitch Nekrassov // Babelio — 2007.
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 3 верасня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя