Віктар Пятровіч Кавалёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Кавалёў
Дата нараджэння 19 верасня 1936(1936-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1999(1999-07-16) (62 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Пятровіч Кавалёў (19 верасня 1936, в. Буйнічы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 16 ліпеня 1999) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1962), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1968).

Працаваў у Магілёўскім абласным упраўленні аўтатранспарту «Магілёўаблаўтатранс» (1969—1977, начальнік), Праектна-канструктарскім тэхнічным інстытуце спецыяльных тэхналогій аснасткі, аўтаматызацыі і механізацыі (1977—1990, намеснік дырэктара), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1977 — па сумяшчальніцтве, у 1988—1993 — на пастаяннай аснове, дацэнт кафедры «Аўтамабілі і трактары», прафесар кафедры «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вытворчасці», у 1992—1993 — загадчык кафедры «Рынак і гаспадарчы механізм»), Магілёўскім фінансава-эканамічным інстытуце (з 1993, заснавальнік інстытута, рэктар).

Навуковыя інтарэсы: пытанні эфектыўнасці і ўдасканалення прамысловага транспарту; арганізацыя, механізацыя і аўтаматызацыя пагрузачна-разгрузачных і траспартна-складскіх работ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Повышение эффективности транспортно-складского хозяйства промышленности в условиях перехода к рынку (методология и практика) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1991.
  • Состояние и пути повышения эффективности использования грузового автомобильного транспорта (на примере грузового автомобильного транспорта общего пользования БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.08 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1975.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. П. Дзяланская. Кавалёў Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Ковалев Виктор Петрович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 214—215.