Віктар Пятровіч Лысоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Лысоў
Дата нараджэння 10 жніўня 1932(1932-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2007(2007-06-13) (74 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Пятровіч Лысоў (10 жніўня 1932, в. Качкары, Ічалкаўскі раён, Мардовія, Расія — 13 чэрвеня 2007) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Горкаўскі будаўнічы тэхнікум (1951), Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1958), навукова-даследчы і праекты інстытут «УралНИИСтромпроект» (аспірантура, 1970).

Працаваў у трэсце «Зыряновсксвинецстрой» (1951—1954, майстар), будаўнічам ўпраўленні ў г. Новакузнецку (1959—1965, прараб, начальнік участка, галоўны інжынер), будаўнічам упраўленні «Кузнецметаллургстрой» (1965—1977, намеснік кіруючага, галоўны інжынер), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута працы ў будаўніцтве (старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1978, будаўнічы факультэт, кафедра «Арганізацыя і кіраванне будаўніцтвам», прафесар, у 1977—1992 — загадчык кафедры, з 1986 — галоўны навуковы кіраўнік НДЛ «Інфарматыка і тэхналогія будаўніцтва»).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка і асваенне новых тэхналогій і сродкаў тэрмаапрацоўкі пры ўзвядзенні маналітных канструкцый, спосабаў абагравання памяшканняў і іншых устройстваў з выкарыстаннем палімерных электраправаднікоў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн СССР «Знак Пашаны» (1970) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Формирование ресурсосберегающих технологических процессов возведения конструкций из монолитного бетона : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.23.08 / Лысов Виктор Петрович. — Москва, 1984.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лысоў Віктар Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 386.
  • Лысов Виктор Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 576.
  • Лысов Виктор Петрович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 146.
  • Строительный факультет БПИ — БГПА — БНТУ, 1920—2010 : исторический очерк / Э. В. Овчинников, П. И. Лавренко. — Минск, 2010.