Віктар Пятровіч Помазаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Пятровіч Помазаў
Дата нараджэння 1949
Месца нараджэння
Дата смерці 1986
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Пётр Пятровіч Падкавыраў і Яўген Аляксандравіч Глебаў
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Віктар Пятровіч По́мазаў[1] (1949, Юркавічы, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 1986) — беларускі кампазітар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986). Член Беларускага саюза кампазітараў (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую кансерваторыю па класу кампазіцыі дацэнта П. П. Падкавырава (1976) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1979). У 1979—1981 гадах выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Харэаграфічныя навелы: «Дзяды» (1980), «Перапёлачка», «Крыжачок», (1982), «Таўкачыкі» (1983), «Лялькі-сувеніры» (1985). Вакальна-сімфанічныя паэмы: «Памяць» (словы народныя, 1984), «Янка Купала» (1984); народныя ецэны «Калядкі» для хору, «траістай музыкі» і ўдарных (1976). Кантаты: «Песня згоды» (сл. П. Макаля, 1979), рытуал «Заручыны» (словы народныя, 1984).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]